Улада5050

Еўрапарламент закліча адабраць у Беларусі чэмпіянат па хакеі

Згода ўсіх палітычных сілаў ужо ёсць.

Пра гэта ў сваім блогу паведаміў дэпутат Еўрапарламента Марэк Мігальскі.

«Я толькі што вярнуўся з перамоваў у справе рэзалюцыі Еўрапарламента аб сітуацыі ў Беларусі, -- напісаў Мігальскі, які цытуе тэкст рэзалюцыі:

«Заклікаць нацыянальныя хакейныя федэрацыі краін — членаў ЕС і ўсіх іншых дэмакратычных краін, у тым ліку ў часе кангрэса Міжнароднай федэрацыі хакею ў Хельсінкі (май, 2012), перагледзець сваё ранейшае рашэнне і перанесці чэмпіянат свету 2014 года ў іншую краіну, пакуль у Беларусі не будуць вязваленыя палітвязні, вязні сумлення і пакуль рэжым не будзе праяўляць відавочных прыкмет паважання правоў чалавека і прызнаваць вяршэнства закона».

Нагадаем, што 1 сакавіка дэпутат Еўрапарламента ад Польшчы Марэк Мігальскі ініцыяваў у інтэрнэце збор подпісаў за адмену чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 г. у Беларусі пад назвай «Пакінь дыктатара на лёдзе». Так, прапаноўвалася збіраць подпісы пад зваротам да Міжнароднай федэрацыі хакея і нацыянальных федэрацый, каб права правядзення сусветнага першынства было аддадзена іншай дзяржавы.

Нагадаем, 27 лютага шведскія СМІ са спасылкай на дырэктара Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) па сувязях з грамадскасцю Шымана Шэмберга распаўсюдзілі інфармацыю аб тым, што майскі кангрэс IIHF можа перагледзець месца правядзення чэмпіянату 2014 года.

Беларусь атрымала права правесці чэмпіянату свету па хакеі на кангрэсе Міжнароднай федэрацыі ў 2009 г.

Каментары50

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ15

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Селін Дыён абвясціла пра канцэрты ў рамках свайго вяртання пасля цяжкай хваробы: Я гатовая да гэтага3

Трамп заявіў пра гатоўнасць завяршыць вайну з Іранам без адкрыцця Армузскага праліва12

Ці магчыма зацяжараць у космасе? Навукоўцы праверылі2

Амерыканскі астранаўт у космасе раптам развучыўся гаварыць2

У Ізраілі прынялі новы закон аб смяротным пакаранні праз павешанне11

Трамп хоча, каб за вайну ЗША супраць Ірана заплацілі арабскія краіны7

У Расіі прымусяць плаціць за выкарыстанне VPN. А можа будуць і штрафаваць5

Ці абавязкова ў грамадскім транспарце здымаць заплечнікі?5

«Зроблена хатнімі гаспадынямі». Кіраўнік Rheinmetall пагардліва выказаўся пра ўкраінскія дроны, украінцы яму адказалі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ15

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць