Грамадства1010

Маці асуджанага міліцыянта па справе Канавалава аб прысудзе сыну даведалася з «Нашай Нівы»

Родным Руслана Сініцына ніхто не паведаміў пра вынік суда.

Пасля публікацыі артыкула «Міліцыянта, што не ўзяў адбіткі пальцаў у Канавалава, асудзілі на тры гады» ў Рэдакцыю патэлефанавала маці Руслана Сініцына. Людміла Мікалаеўна сказала, што не мела інфармацыі пра сына.

Суд над міліцыянтам праводзілі ў закрытым рэжыме, спаслаўшыся на дзяржаўныя сакрэты, якія нібыта ўтрымліваюцца ў матэрыялах справы. Сваякоў на працэс не дапускалі.

Прысуд Руслану Сініцыну быў вынесены 12 студзеня, а 27-га ён уступіў у законную сілу. Родныя асуджанага нічога не ведалі, хоць прайшоў ужо больш як месяц пасля суда.

Сініцын асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах пасялення.

Сініцын таксама пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з праходжаннем службы ў органах унутраных спраў, тэрмінам на 5 гадоў і права займацца экспертна-крыміналістычнай дзейнасцю тэрмінам на 5 гадоў.

Нагадаем, крымінальная справа ў адносінах да Сініцына была заведзена па арт. 428 КК («Службовая халатнасць»). Міліцыянт не ўзяў у 2009 адбіткі пальцаў у прызыўніка Дзмітрыя Канавалава, якога летась прызналі вінаватым у здзяйсненні выбухаў у Мінску і Віцебску.

Эксперт не толькі не правёў дактыласкапію, але і выдаў маладому чалавеку даведку аб тым, што той прайшоў такую працэдуру раней.
І такім чынам прызыўнік не быў правераны на датычнасць да выбуху ў Мінску 4 ліпеня 2008.

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, менавіта адбіткі пальцаў Дзмітрыя Канавалава былі выяўлены на выбуховым прыстасаванні, якое не спрацавала ў 2008-м.

Згодна з арт. 428 КК Руслану Сініцыну пагражала пакаранне ў выглядзе абмежавання альбо пазбаўлення волі на тэрмін да пяці гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады.

Руслан Сініцын — выпускнік Мінскага вышэйшага авіяцыйнага каледжа. Да прыходу ў міліцыю працаваў у грамадзянскай авіяцыі. Працаваў экспертам фанаскапічнай лабараторыі экспертна-крыміналістычнага цэнтра УУС аблвыканкама. Займаўся вылічэннем «тэлефонных тэрарыстаў». Затым праводзіў дактыласкапію.

Папраўчыя калоніі-пасяленні

У іх адбываюць пакаранне асуджаныя за злачынствы, здзейсненыя па неасцярожнасці, і асуджаныя менавіта да калоніі-пасялення. Сюды пераводзяць з папраўчых калоній тых, хто ўпершыню пазбаўлены волі і цвёрда стаў на шлях выпраўлення. У такіх калоніях больш мяккія ўмовы ўтрымання, а таксама меншы комплекс абмежаванняў.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

У «Вялікім камені» пабудуюць стылёвы жылы комплекс. Вось якія цэны8

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць