Грамадства

Волчак: Праваабаронцы наблізіліся да палітычнай дзейнасці, таму націск на іх расце

Алег Волчак звязвае сваё затрыманне не з сустрэчамі, што маюць адбыцца ў яго, а непасрэдна з праваабарончай дзейнасцю. Пра гэта ён заявіў журналістам 31 студзеня пасля таго, як выйшаў з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП), дзе правёў чацвёра сутак паводле абвінавачання ў дробным хуліганстве.

Нагадаем, былы следчы пракуратуры, кіраўнік грамадскага аб’яднання «Прававая дапамога насельніцтву» (Кіеў) Алег Волчак быў затрыманы ў Мінску 27 студзеня. На вуліцы да яго падышоў міліцыянер, папрасіў для праверкі дакументы і затрымаў. 30 студзеня суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў Волчака вінаватым у дробным хуліганстве. Сведкамі на слуханнях выступілі супрацоўнікі міліцыі, якія сцвярджалі, што праваабаронца «лаяўся матам і размахваў рукамі». Волчак абвінавачанні адмаўляў, аднак суддзя Аляксандр Якунчыхін вынес абвінаваўчы прыгавор.

Як расказаў праваабаронца пасля таго, як выйшаў з ЦІП, спачатку яго змясцілі ў камеру разам з асобамі без пэўнага месца жыхарства. «Там, вядома, былі жудасныя ўмовы: пабітае акно, праз якое ў камеру пранікае холад, увесь час гарыць лямпачка і цячэ вада з крана. Нас заклікаюць эканоміць ваду і святло, а тым часам у ЦІП вада цячэ кругласутачна. Няма матрацаў, даводзіцца спаць на голых дошках, і няма ніякіх чалавечых умоў», — паведаміў Волчак.

Пры гэтым ён заявіў, што харчаванне ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў палепшылася.

Замест двух разоў зняволеных цяпер кормяць тройчы на дзень, прычым, напрыклад, у абед даюць нават катлеты, «якія можна есці»,
адзначыў праваабаронца.

Каментуючы меркаванні некаторых інтэрнэт-рэсурсаў аб тым, што яго затрыманне было звязана з запланаванымі паездкай за мяжу для ўдзелу ў праваабарончым мерапрыемстве і сустрэчай з групай афіцэраў, Волчак адзначыў: сустрэчы з воінамі-«афганцамі» і былымі афіцэрамі сілавых структур «на нейтральнай тэрыторыі» сапраўды плануюцца.

«Але мы не робім нічога супрацьзаконнага, мы ствараем грамадскую арганізацыю», — дадаў ён.
(Волчак, былы ўдзельнік баявых дзеянняў у Афганістане, з’яўляецца сустаршынёй аргкамітэта па стварэнні грамадскага аб’яднання ветэранаў баявых дзеянняў «Абаронцы Айчыны».)

Сваё затрыманне Волчак звязвае з тым, што праваабаронцы і, у прыватнасці, арганізацыя «Прававая дапамога насельніцтву», якую ён узначальвае, «наблізіліся да палітычнай дзейнасці».

Гэта выказваецца ў складанні справаздач аб сітуацыі ў Беларусі, аналізе розных крымінальных працэсаў і ў іншых сферах, растлумачыў Волчак.

Так, напрыклад, 23 студзеня «Прававая дапамога насельніцтву» прэзентавала ў Мінску справаздачу па крымінальнай справе Алеся Бяляцкага — віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, асуджанага ў лістападзе 2011 года на 4,5 гады пазбаўлення волі за «ўтойванне даходаў у асабліва буйным памеры».

Слуханне сваёй адміністрацыйнай справы ў судзе юрыст Волчак расцаніў як «працэс, на якім не былі захаваны нават элементарныя межы закону». «Затрымалі мяне паводле галаслоўнага абвінавачання, і суд нават не задаволіў мае хадайніцтвы аб азнаямленні з пратаколамі», — заўважыў ён.

Праваабаронца мае намер падаваць у Мінскі гарадскі суд скаргу ў сувязі са сваім затрыманнем і рашэннем суда Цэнтральнага раёна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй1

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Усе навіны →
Усе навіны

Віцебскі малалетка вучыўся ў Маскве, але краў на радзіме. Потым наняўся ваяваць супраць Украіны. Чым скончылася?5

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па вытворчасці каўчуку ў Тальяці3

«Першы аўтобус за 80 рублёў». Як беларусы вяртаюцца дадому з Польшчы перад першым Вялікаднем2

Дураў заявіў, што Telegram будзе адаптавацца да блакаванняў у Расіі10

Беларуска расказала, як у 68 гадоў пайшла гатаваць пончыкі ў амерыканскую кавярню Dunkin Donuts7

У Беластоку кліент пагражаў беларускаму таксісту з-за акцэнту. Справай зоймецца пракуратура1

Беларуска просіць чыгунку зрабіць жаночыя купэ — яна нарвалася ў дарозе на сэксуальна заклапочанага мужчыну29

Джорджа Мелоні наведае краіны Персідскага заліву для абмеркавання паставак нафты

Крама закупляла красоўкі па сем рублёў, а прадавала па 200 рублёў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй1

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць