Здарэнні3434

П'яны 19-гадовы на BMW справакаваў маштабную пагоню са стрэламі ў Мінску

У яго крыві было выяўлена 1,12 праміле алкаголю.

8 студзеня ў 2.20 работнікі АЗС па вуліцы Трасцянецкай паведамілі ў міліцыю аб п’яным кіроўцы, які заправіўся і з’ехаў у бок праспекта Ракасоўскага на аўтамабілі BMW 525 серабрыстага колеру. Нарады ДАІ абследавалі ўказаны раён і пабачылі аўтамабіль, які на вялікай хуткасці нёсся ў бок скрыжавання Партызанскага

праспекта і вуліцы Кашавога.

Інспектары ДАІ запатрабавалі спыніцца, але кіроўца ніяк не адрэагаваў. Пачалася пагоня.

У нейкі момант ліхач наблізіўся да таксі, што рухалася ў спадарожным кірунку. Кіроўца таксі, заўважыўшы пагоню і пробліскавыя маячкі машыны ДПС, у адпаведнасці з правіламі ад’ехаў да ўзбочыны і спыніўся. За ім спыніўся і BMW, але кіроўца пакідаць аўтамабіль не пажадаў, а вырашыў камунікаваць праз адчыненыя дзверы. Аднак гутарка працягнулася нядоўга.

У адказ на патрабаванні выйсці з машыны, кіроўца уключыў заднюю хуткасць і рвануў з месца. Пры гэтым ледзь не пацярпеў інспектар ДАІ.
Пагоня працягнулася.

Затым праваахоўнікі былі вымушаныя ўжыць табельную зброю. Два папераджальныя стрэлы ў паветра не падзейнічалі, і інспектары прастрэлілі ўцекачу заднія колы. Але і пасля гэтага гонка, да якой падключыліся дадатковыя экіпажы ДАІ, працягнулася.

Ужо на дысках BMW уляцеў у двор жылога дома, дзе кіроўца-ліхач пакінуў машыну і кінуўся наўцёкі. Аднак ногі падвялі.
Па сведчанні інспектараў, малады чалавек паводзіў сябе вельмі агрэсіўна, біўся і аказваў супраціў, таму прыйшлося выкарыстаць кайданкі.

«БМВ» адвезлі на штрафстаянку, а кіроўцу — на медыцынскі агляд. Праз дзве гадзіны пасля затрымання ў яго крыві было выяўлена 1,12 праміле алкаголю.

Ліхачом апынуўся хлопец 1992 года нараджэння, які атрымаў пасведчанне крыху больш за год таму.
Прычым за гэты час ён ужо двойчы прыцягваўся за парушэнні ПДР. Паводле яго слоў, ён пражывае ў Мінску і нідзе не працуе. Ці так гэта і каму належыць машына, яшчэ трэба высветліць.

Малады чалавек панясе адказнасць не толькі за перавышэнне хуткасці і кіраванне аўтамабілем у нецвярозым выглядзе, але і за супраціў супрацоўнікам міліцыі пры затрыманні, а таксама непадпарадкаванне патрабаванням інспектараў ДАІ.

Каментары34

Цяпер чытаюць

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?8

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Усе навіны →
Усе навіны

У жыхара Калінкавічаў знайшлі ў крыві рэкордныя 10 праміле алкаголю3

Расійскія ўлады абавязалі адправіць кантрактнікамі ў войска не менш за 2% студэнтаў9

Пракуратура завяла крымінальную справу з-за нявыплаты падаткаў. Імаверна, гаворка пра Tez Tour

Ці можа педагог выгнаць школьніка з урока, калі на яго няма ўправы? У Міністэрстве адукацыі адказалі6

У Мінску адкрылі флагманскі супермаркет «Дабраном»

Пабывалі на прэм’еры «Купалаўцаў» пра даносчыкаў. Інтэлігенты ў гэтым спектаклі выклічуць у вас агіду4

Кіраўнік Гомельшчыны зоймецца галубамі, якія засіраюць лаўкі па вуліцы Валгаградскай у Гомелі. І гэта не жарт5

Чалавек зноў ляціць да Месяца. НАСА сёння адпраўляе першы за паўстагоддзя пілатаваны карабель да спадарожніка Зямлі — місію «Артэміда-2»7

Пяскоў пракаментаваў словы Зяленскага пра тое, што Расія дала Украіне два месяцы на выхад з Данбаса16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?8

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць