Музыка

Брытні Спірс ізноў пятнаццаць

2 снежня — дзень нараджэння іконы і ўвасаблення папсы пачатку «нулявых».

Можна было б сказаць, што папса — гэта яна сама, калі б не цалкам рок-н-рольны лад жыцця: алкагалізм, лячэнне ад наркаманіі, псіхушка і Джастын Тымберлэйк, адпраўлены далёка-далёка.

Сваю зорную кар’еру Брытні Спірс пачынала ў школьным баптысцкім хоры
ў родным Маккомбе (штат Місісіпі). Вядомай яе яшчэ ў падлеткавым веку зрабіла амерыканскае шоу «Новы клуб Мікі Маўса», дзе яна пачынала разам з Крысцінай Агілерай і згаданым ужо Тымберлэйкам.

Яе дэбютны сінгл «…Baby One More Time» (1998) меў шалёны поспех і разышоўся ў свеце накладам у 9 млн копій. Прыкладна на столькі ж, відаць, вырасла і колькасць новапафарбаваных бландзінак-старшакласніц. Апроч таго

Брытні наважылася на смелы для сучаснага шоу-бізнэсу крок: дэкларавала, што будзе захоўваць цнатлівасць да шлюбу.
І яе 
сінгл «Oops!… I Did It Again» (2000) усталяваў абсалютны рэкорд. Продажы за першы тыдзень склалі 1 319 193 копіі.
Толькі праўдаруб Эмінем з часам здолеў так перавыканаць план. Хоць і не абяцаў устрымлівацца да шлюбу.

Брытні была заўважаная і ў кіно. І не толькі ў аўтабіяграфічным. У фільме Майкла Мура «Фарынгейт 9/11», каментуючы вайну ў Іраку,

яна зрабіла заяву цалкам у духу Ірыны Дарафеевай: «Я думаю, што мы павінны давяраць нашаму прэзідэнту ў кожным рашэнні
, падтрымліваць яго і верыць у яго».

У 2003-м Спірс атрымала Грэмі, пасля чаго яе кар’ера пакацілася па нахіленай. Дакладней, на працу рэзка перастала хапаць часу: два шлюбы адзін за адным (першы працягнуўся ўсяго 55 гадзін), нараджэнне дваіх дзяцей, сумнеўныя сябры (адна кабалістка Мадонна чаго вартая), язда без правоў, шпіталь, прызнанне недзеяздольнай, апека…

Хто б мог думаць, што Брытні скажа «не» таблеткам і кілішку?

Валявым намаганнем яна скінула лішнія кг і вярнулася на сцэну з альбомам Blackout.
Але за час яе адсутнасці падрасло новае пакаленне гераінь падлеткавых мрояў.
І перакіс вадарода больш не вабіць мільёны. Шалёнага поспеху не было. Альбом раскупілі былыя фанаты. У гэтым ёсць і плюс. Дакладней, гарантыя эканамічнай стабільнасці для Спірс і яе сям’і: яны будуць настальгічна любіць і купляць сінглы Брытні яшчэ доўгія-доўгія гады.

У 2011-м на MTV Video Music Awards

Брытні Спірс, сімвалічна, атрымала спецыяльную прэмію імя Майкла Джэксана «Прызнанне пакалення».
Яшчэ адно прызнанне пакалення — выява Брытні Спірс ёсць у музеі васковых фігур мадам Цюсо.

Магчыма, так бы выглядала і жыла Мэрылін Манро, калі б нарадзілася ў 1981-м.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе8

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе

Усе навіны →
Усе навіны

Топ-5 сфер, у якіх занятыя беларусы: свежая статыстыка ад Белстата

Туск: Сярод вызваленых сёння — беларус, які супрацоўнічаў з польскімі спецслужбамі2

Андрэй Пачобут: Беларускія чыноўнікі пацвердзілі, што я магу вярнуцца10

Бацька Андрэя Пачобута пра вызваленне сына: «Упаду перад ім на калені і пацалую яму руку»5

«Ледзь не пазадушваліся». Што за натоўп сабраўся на філфаку БДУ?17

Лукашэнкаўскіх і расійскіх шпіёнаў на мяжы сустракалі з кветкамі ВІДЭА4

Дзе «Фламінга» і наколькі яна эфектыўная? З'явіўся аналіз усіх вядомых атак нашумелымі ўкраінскімі ракетамі10

Анжаліка Борыс: Андрэй Пачобут не мае абмежаванняў, можа вярнуцца ў Беларусь6

Гарналыжны комплекс «Лагойск» выставілі на аўкцыён1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе8

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць