Грамадства11

Медыкі занепакоены ростам п'янства сярод жанчын і непаўналетніх

Гэта заявіў загадчык сектара наркалогіі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя Уладзімір Максімчук 13 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, з 1996 года колькасць жанчын, якія пакутуюць на алкагалізм або алкагольны псіхоз, узрасла ўдвая. Апрача таго, зараз на ўліку знаходзяцца 68 непаўналетніх, якія пакутуюць на алкагалізм, аднак злоўжываюць алкаголем 18.500 падлеткаў.

Жанчыны ў адрозненне ад мужчын часта ўжываюць алкаголь у адзіноце, утойваючы сваю цягу ад сваякоў, зазначыў Максімчук.

Як паведаміў урач-нарколаг Дзмітрый Статкевіч, многія людзі не ведаюць, што фарміраванню алкагольнай залежнасці садзейнічае ўжыванне настоек на спірце. У іх ліку — валакардзін, барбавал, настойкі валяр’янкі і сардэчніка.

Што да п’янства сярод непаўналетніх, то, паводле слоў Максімчука,

выклікае трывогу «павальнае захапленне моладзі півам».
Ужыванне піва негатыўны адбіваецца і на агульным стане маладых людзей: уплывае на сардэчна-сасудзістую, ныркавую сістэмы.

У Беларусі штогод павялічваецца колькасць алкаголікаў і тых, што пакутуюць на алкагольны псіхоз, якія знаходзяцца на ўліку ў арганізацыях аховы здароўя. У 2010 годзе на ўліку знаходзіліся больш як 195 тыс. чалавек, тады як у 2005 годзе — больш за 170 тыс., у 1996 годзе — амаль 123 тыс.

Максімчук зазначыў, што рост алкагалізму часткова звязаны «са становішчам у сям’і, можа быць, адбіваецца нейкае эканамічнае становішча». Апрача таго, да росту злоўжывання спіртнымі напоямі вядзе даступнасць алкаголю ў Беларусі, стыгматызацыя хворых, папярэджанне ў дачыненні да ўрачоў-псіхіятраў і нарколагаў.

Паводле слоў Статкевіча, рост папулярнасці псіхаактыўных рэчываў, у тым ліку алкаголю, адзначаецца ва ўсіх краінах, дзе спіртное маецца ў свабодным продажы. Неабходна прафілактыка ранняга пачатку ўжывання алкаголю і злоўжывання ім, мяркуе ён. Аднак у Беларусі прафілактыка часта ператвараецца ў фармальнае мерапрыемства: у дапаўненне да асноўнай нагрузкі ёю на валанцёрскіх пачатках займаюцца выкладчыкі і ўрачы, якія не валодаюць спецыяльнымі ведамі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць