Спорт22

Руслан Салей будзе пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках

Пахаванне пройдзе ў суботу ці нядзелю.

Беларускі хакеіст яраслаўскага «Лакаматыва» Руслан Салей будзе пахаваны на Усходніх (Маскоўскіх) могілках Мінска, паведаміў РІА «Навіны» галоўны трэнер сталічнай «Юнацтва» Міхаіл Захараў, чыім выхаванцам з’яўляўся Салей.

«Руслан будзе пахаваны на Маскоўскіх могілках Мінска ў суботу ці ў нядзелю», — сказаў Захараў.

Захараў адзначыў, што Салей быў яго сябрам, і ён гатовы асабіста аказаць любую пасільную дапамогу яго сям’і, а таксама сем’ям двух іншых загінулых ураджэнцаў Беларусі — форварда Сяргея Астапчука і трэнера Мікалая Крываносава.

Салей загінуў у авіякатастрофе пад Яраслаўлем.

Самалёт Як-42, на борце якога знаходзіліся гульцы «Лакаматыва», разбіўся ў сераду. На борце былі 45 чалавек — 37 пасажыраў і восем членаў экіпажа. Выжылі двое — хакеіст Аляксандр Галімаў і бортправаднік Аляксандр Сізаў, абодва знаходзяцца ў крайне цяжкім стане. «Лакаматыў» ляцеў у Мінск на матч з «Дынама».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай1

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Усе навіны →
Усе навіны

Затрымалі членаў банды 1990‑х5

Магутная паводка накрыла Дагестан пасля моцных залеў

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі69

Пуцін назваў вайну ва Украіне праведнай барацьбой за будучыню пакаленняў16

Беларуса з Пецярбурга, які ствараў сайты, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час3

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст22

Былыя зняволеныя журналісткі сустрэліся ў Варшаве2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай1

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць