Свет1818

Генсакратар НАТО назваў «сапраўдным поспехам» аперацыю ў Лівіі: ніводнай ахвяры сярод мірнага насельніцтва

.

За час аперацыі ў Лівіі авіяцыя сіл НАТО здзейсніла больш за 22 тысячы вылетаў, знішчыўшы каля 5 тысяч цэляў, але пры гэтым не пацярпеў ні адзін прадстаўнік грамадзянскага насельніцтва. Аб гэтым генеральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн заявіў у інтэрв’ю французскаму штотыднёвіку Le Journal du Dimanche.

«Мы ганарымся такой працай. Наша ваеннае ўмяшанне стала сапраўдным поспехам. Але ў той жа час мы радуемся і таму, што ўзброеныя атрады апазіцыі прасоўваюцца наперад і арганізаваны сёння лепш, чым на пачатковым этапе», — сказаў кіраўнік НАТО.

«Для рэжыму Кадафі супрацьстаянне прайграна. Ён абсалютна нічога не даможацца, спрабуючы працягваць баявыя дзеянні.
Лівійскі народ зрабіў выбар, гэта ягоная перамога супраць тыраніі. Гэта заслуга саміх лівійцаў і, зразумела, апазіцыйных сіл, якія іх узначальваюць. Спадзяюся, хутка мы самі зможам заявіць, што завяршылі сваю місію паспяхова», — падкрэсліў Расмусэн.

Ён катэгарычна адмовіў сцвярджэнне пра дзеянні на мясцовасці элітных падраздзяленняў войскаў краін НАТО.

«Ніякіх сіл пад камандаваннем НАТО, якія вядуць дзеянні на зямлі, у Лівіі няма. Мы вядзем аперацыі толькі з паветра. Таксама мы ажыццяўляем аперацыі на моры. Яны выконваюцца цалкам адпаведна з мандатам ААН, галоўная задача паводле якога — забяспечыць абарону грамадзянскага насельніцтва», — сказаў генеральны сакратар альянсу.

«Новай лівійскай ўладзе трэба будзе пабудаваць новае грамадства, пачаўшы ў літаральным сэнсе з нуля. Гэта вельмі цяжкая задача. На пераходнай нацыянальнай радзе ляжыць вялікая адказнасць: забяспечыць мірны ток пераходнага перыяду, які варта правесці ў атмасферы цярпімасці і нацыянальнага прымірэння», — адзначыў кіраўнік НАТО.

«Нельга не прызнаць, што апазіцыя сапраўды складаецца з вельмі разнастайных груповак. Аднак я перакананы ў іх шчырым імкненні забяспечыць сапраўды дэмакратычнае жыццё ў Лівіі», — сказаў Расмусэн.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай11

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-прэм'ер Літвы: Лукашэнка ўяўляе, што злавіў Бога за бараду10

Рубіа і Калас абмяняліся рэзкімі заявамі наконт Украіны4

Спарыш пайшоў да літоўскіх радыкалаў граміць Ціханоўскую. У выніку выслухаў пра «беларускі нацызм» і «праваслаўны зброд»74

У Мінску пагрузчык-экскаватар урэзаўся ў пасажырскі аўтобус

Затрымалі членаў банды 1990‑х5

Магутная паводка накрыла Дагестан пасля моцных залеў

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі69

Пуцін назваў вайну ва Украіне праведнай барацьбой за будучыню пакаленняў16

Беларуса з Пецярбурга, які ствараў сайты, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай11

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць