Свет

Выпрабаванні балістычнай ракеты ў ЗША праваліліся

У Каліфорніі няўдачай скончыўся чарговы выпрабавальны запуск міжкантынентальнай балістычнай ракеты Minuteman III.
Пра гэта паведамляе прэс-служба ВПС ЗША.

Пуск Minuteman без боезарадаў быў ажыццёўлены на базе ВПС «Ванденберг» у 3.01 27 ліпеня па мясцовым часе. На шостай хвіліне выпрабаванняў спецыялісты зразумелі, што ракета ляціць з адхіленнем ад зададзеных параметраў. Каб пазбегнуць наступстваў, ракета была знішчаная над Ціхім акіянам ў раёне атола Кваджалейн на Маршалавых выспах, адзначае Associated Press.

Што стала прычынай няправільнага функцыянавання ракеты, яшчэ трэба высветліць. У ВПС падкрэслілі, што персанал дзейнічаў у строгай адпаведнасці з інструкцыяй.

За апошнія тыдні гэта другі запуск ракеты Minuteman III з шахтаў на базе «Ванденберг», які суправаджаўся тэхнічнымі непаладкамі. 22 чэрвеня Minuteman не змог прыняць каманду на запуск з борта самалёта сувязі Boeing E-6 Mercury, і ў выніку ракету давялося запускаць камандай з зямлі. Нягледзячы на няспраўнасці, Minuteman патрапіў у цэль на ўсё тым жа атоле Кваджалейн.

Minuteman III (поўная назва — LGM-30GMinuteman-III) — адзіная міжкантынентальная балістычная ракета наземнага базіравання, якая знаходзіцца на ўзбраенні ЗША ў дадзены момант. Паводле дадзеных з адкрытых крыніц, ВПС ЗША маюць 500 ракет гэтага сямейства з 550 ядзернымі боегалоўкамі. Баявое дзяжурства «Мінітмэны» нясуць на базах у Паўночнай Дакоце, Ваёмінгу і Мантане.

Апошнія некалькі гадоў Minuteman III праходзяць мадэрнізацыю. У сувязі з гэтым ваенна-паветраныя сілы ЗША рэгулярна праводзяць іх выпрабаванні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС4

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Саннікаў лічыць сябе «былым прэзідэнтам-электам»32

«Не запатрабавана». З вядомага кафэ Mon Nom на Трактарным прыбралі беларускамоўнае меню1

На чэмпіянаце Еўропы беларускі барэц даў поўху тытулаванаму турку за яго нахабства. Гэта ледзь не каштавала нашаму медаля6

Алесь Бяляцкі сустрэўся з прэзідэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім2

Стала вядома, на якіх умовах пакістанскія рабочыя будуць працаваць у Беларусі2

На Гродзеншчыне дарогу перад аўтамабілем перабег вялікі статак дзікоў ВІДЭА2

Суд у Малдове прысудзіў алігарха Плахатнюка да 19 гадоў турмы1

Алексіевіч расказала, як моцна яе аднойчы ўразіў Статкевіч: «Ён дакладна прадказвае новыя небяспекі»17

Паслы ЕС зацвердзілі крэдыт Украіне на 90 мільярдаў еўра і 20‑ы пакет санкцый супраць Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС4

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць