Грамадства22

Гомель: На акцыю прыйшлі толькі міліцыянеры

У Гомелі ля фантана каля цырка 27 ліпеня ў 19.00 павінна была адбыцца чарговая акцыя маўклівага пратэсту. Аб правядзенні акцыі інфармавалі карыстальнікі сацыяльнай сеткі «УКантакце». Першы этап павінен быў прайсці ў 13.00 на Цэнтральным рынку, другі — у 19.00 каля фантана. Ні каля рынку, ні каля фантана удзельнікі акцыі, калі такія былі, ніяк сябе не выяўлялі.

Фантан каля цырка — традыцыйнае месца масавага адпачынку гамяльчан, таму цяжка было зразумець, хто ўдзельнічае ў акцыі, а хто проста гуляе. Напамінкам аб правядзенні па серадах акцый у абласным цэнтры служылі міліцыянеры, якія па перыметры акружылі пляцоўку каля фантана і назіралі за людзьмі, што гулялі. Невядомыя аператары здымалі прахожых на відэа. На кожным скрыжаванні на вуліцы Савецкай ад цырка да ўнівермага «Гомель» дзяжурылі супрацоўнікі ДАІ.

Філосаф і сацыяльны тэарэтык Юнэля Сальнікава лічыць, што на нізкую актыўнасць удзельнікаў акцыі паўплывала лета. «Традыцыйна ліпень-жнівень — мёртвы сезон у палітычным плане і ва ўсім, што да інфармацыйных нагод. Усё ж лета — сезон адпачынку і рэлаксацыі, калі нармальны чалавек стараецца не думаць аб праблемах, у тым ліку не ствараць праблемы самому сабе», — сказала Сальнікава.

«Першапачаткова акцыі пратэсту былі адносна бяспечнымі, удзельнікі ўспрымалі іх як перформанс, шоу, забаву. Але з кожнай акцыяй драйв станавіўся ўсё больш рызыкоўным, на акцыі выходзілі звычайныя людзі, якія не прывыклі да затрыманняў і „сутак“. І ўлады пралічылі правільна, калі можна так сказаць, што брутальны націск зможа збіць градус акцый. Звычайны чалавек, які мае пратэстны патэнцыял, усё ж жадае выказваць яго бяспечным шляхам», — лічыць яна.

На думку Сальнікавай, пратэстныя настроі не знішчаны. «Наадварот, калі ўлады перакрылі гэты канал трансляцыі народных настрояў, трэба чакаць, што адкрыецца новы. Якім будзе іншы канал камунікацыі народа з уладай, напэўна, мы ўбачым бліжэй да восені», — мяркуе яна.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме4

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка і Кім Чэн Ын заключылі дамову аб дружбе і супрацоўніцтве1

Трамп: Іранскія перамоўшчыкі ў ЗША баяцца, што іх заб’юць

Навукоўцы папярэджваюць: сэксуальнае ўстрыманне для мужчын шкоднае5

Зяленскі: ЗША хочуць, каб Украіна выйшла з Данбасу ў абмен на гарантыі бяспекі7

Еўрасаюз замарозіў крэдытны план на 16 мільярдаў еўра для Венгрыі за тое, што тая замарозіла 90 мільярдаў для Украіны5

Рада БНР вярнула частку дзяржаўнага архіва, што заставалася недасяжнай паўстагоддзя. Яе перададуць у лонданскую Скарынаўку1

Паказалі першы тызер новага серыяла пра Гары Потэра ВІДЭА1

У Варшаве Палац культуры і навукі падсвяцілі бел-чырвона-белымі колерамі ФОТАФАКТ2

У цэнтры Мінска ў Свіслачы злавілі чырвонакніжную стронгу. Няўжо яна ў ёй завялася?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме4

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць