Меркаванні2727

Пратэй Zimovsky

І калі ўжо ён здзекуецца з таго, чаму служыў, то і сапраўды падгніла нешта ў дацкім каралеўстве. Піша Юрый Дракахруст.

Так, той самы, які гадамі быў галоўным рупарам рэжыму, адзін зь ягоных слупоў, старшыня Белтэлерадыёкампаніі, сэнатар і іншае, і іншае.

Яшчэ пасьля сьнежаньскіх выбараў ў тэлеперадачы на расейскім тэлеканале ён бравіраваў сваім цынізмам, брудна і зьняважліва выказваючыся пра ўдзельнікаў маніфэстацыі 19 сьнежня. Тады вядучы перадачы Павал Селін спытаў яго, ці не давядзецца і спадару Зімоўскаму праз кароткі час, як і многім іншым апальным чыноўнікам, атабарыцца ў Расеі.

Як у ваду глядзеў. Не прайшло і паўгода — Зімоўскага з пасады зьнялі, прычым зьнялі, гледзячы па ўсім, зьняважліва, ён жыве і працуе ў Піцеры (як Скарына:)), ну і завёў сабе сайт, дзе, як той казаў, адцягваецца па поўнай. Стылістыка пазнавальная, якой сп-р Зімоўскі вызначаўся і на БТ у гады праграмы «Рэзананс», і ў сваім блогу ў «Беларускіх навінах», які вёў апошнія гады. Але зараз ужо без эўфэмізмаў, а мацярком. «У мяне не кампрамат, а мат» — кажа былы «ахраніцельны» журналіст.

Брыдка? Ну так. Але таленавіта, а галоўнае, эфэктыўна.
У «Беларускіх навінах», рэсурсе зусім не афіцыёзным, блогі Зімоўскага былі самымі папулярнымі.

Я тут нават не пра крутыя павароты лёсу былога галоўнага тэлекілера краіны, а пра тыпаж. Дарэчы, і ў цяперашніх сьцёбных пастах Зімоўскага, напрыклад, у зьедлівым камэнтары, як варта было б інфармацыйна ўпакоўваць крызіс, праглядаецца, што ён не зьмяніўся і зусім не пачаў барацьбу з рэжымам, часткай якога быў, не на жыцьцё, а на сьмерць. Не, і тое было гульня, і зараз гульня. Прапануюць што-небудзь цікавае, смачнае, вернецца, ізноў апране маску «ахраніцеля». Ну, а не — дык і далей будзе насіць маску сьцёбнага разбуральніка.

Так, разбуральніка, можа нават насуперак сваёй волі. Бо шмат для каго, ў тым ліку і з намэнклятуры, менавіта Зімоўскі, як і было сказана, гадамі быў тварам ідэалёгіі і прапаганды.

І калі ўжо ён зьдзекуецца з таго, чаму служыў, то, відаць, і сапраўды падгніла нешта ў дацкім каралеўстве.

А які ён без набору масак, які насамрэч? Мяркую, што наш герой шчыра б парагатаў над такім пытаньнем. Ды ніякі. І ўсялякі, любы. Славалюбства, цынізм, талент — гэта сваё, ўласнае, а ўсё астатняе — толькі маскі. Як старажытнагрэцкі бог Пратэй, які мог прымаць любыя формы.

Эвалюцыя Аляксандра Зімоўскага — магчымы сцэнар пераменаў у Беларусі.

Зьменіцца расклад, прамахнецца Акела, і тысячы айчынных пратэяў імгненна памяняюць маскі на іншыя.
І на крыўду таго Акелы, на горкія словы пра здраду адкажуць ці хвосткім сьцёбам у стылі Зімоўскага, ці шчырым зьдзіўленьнем — а ў чым справа, ў чым праблема, раней такі быў час, а зараз іншы, жыцьцё. Tempora mutantur et nos mutamur in illis(мяняюцца часы і мы мяняемся разам зь імі), як казалі старажытныя рымляне.

І ня згубяцца гэтыя пратэі і ў новым жыцьці. Калі не стануць, дакладней, не застануцца яго гаспадарамі.

Каментары27

Цяпер чытаюць

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС8

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Усе навіны →
Усе навіны

З’явіўся новы рэйтынг беларускіх гарадоў — вось як выглядае топ-208

У Мінску жанчына паверыла махлярам, а не ChatGPT1

У Баранавічах адразу пасля нараджэння загінула немаўля1

Андрэй Саннікаў лічыць сябе «былым прэзідэнтам-электам»33

«Не запатрабавана». З вядомага кафэ Mon Nom на Трактарным прыбралі беларускамоўнае меню1

На чэмпіянаце Еўропы беларускі барэц даў поўху тытулаванаму турку за яго нахабства. Гэта ледзь не каштавала нашаму медаля6

Алесь Бяляцкі сустрэўся з прэзідэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім2

Стала вядома, на якіх умовах пакістанскія рабочыя будуць працаваць у Беларусі2

На Гродзеншчыне дарогу перад аўтамабілем перабег вялікі статак дзікоў ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС8

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць