Афіша22

Адмарожанае кіно

Амэрыканцы былі шакаваныя «Марозкам». Яны пісалі, што гэта «глючны наркаманскі фільм, які нельга паказваць дзецям», дзікунская казка са злым грыбам, які жыве ў хаце на лапах — і шызоідны кашмар не для ўсіх.

Марозка (Морозко)

Расея (СССР), 1964, каляровы, 84 хв.

Рэжысэр: Аляксандар Роў

Ролі выконваюць: Аляксандар Хвыля, Натальля Сядых, Эдуард Ізотаў, Іна Чурыкава, Георгі Міляр, Павал Паўленка.

Жанр: Дзіцячы фільм‑казка па сцэнару Мікалая Эрдмана і Міхаіла Волпіна

Адзнака: 8,79 (з 10)

Жыла‑была добрая дзяўчынка Насьця. Злая мачыха не любіла падчарку — і ўсяляк яе зводзіла. Аднойчы яна выправіла дзяўчыну замярзаць у зімовы лес. А яшчэ жыў у тых краёх хлопец Іван — вялікі выхваляка, за што й быў ператвораны ў мядзьведзя. Дапамог героям дзед Мароз. А злая мачыха і яе дачка былі пакараныя.

Старая мілая казка савецкага кіначараўніка Аляксандра Роў. І адмысловыя эфэкты зараз іншыя, і кампутары дадаюць сваё, але дзіцячы фільм не губляе свайго наіву й сьвежасьці.

Асаблівы шык карціны — гратэсковыя ролі выбітных актораў. Іна Чурыкава — у ролі тупой, злой і сквапнай дачкі, Георгі Міляр (Бэла Лугошы, Барыс Карлаф, Лон Чэйні і Робэрт Энглунд у адной асобе) — з найлепшай Бабай Ягой за сваю кар’еру.

Амэрыканцы былі шакаваныя «Марозкам». Яны пісалі, што гэта «глючны наркаманскі фільм, які нельга паказваць дзецям», дзікунская казка са злым грыбам, які жыве ў хаце на лапах — і шызоідны кашмар не для ўсіх.

Але абавязкова пакажыце яго сваім дзецям.

Фільм почасту паказваюць па тэлевізіі. Але пад Новы год дзеці могуць паглядзець стужку на вялікіх экранах. 30 сьнежня — у «Піянэры» а 10.20, 31 сьнежня — у «Доме кіно» ў 12.00.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе22

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе

Усе навіны →
Усе навіны

У Славакіі дочкі прыйшлі на магілу нядаўна памерлага бацькі і пачулі з яе падазроныя гукі. Ім не падалося8

21‑гадовы сын Захара Прылепіна ваюе штурмавіком ва Украіне2

Аўстралійскі скрыпач Морган: «З усіх славянскіх моў беларуская — мая ўлюбёная»4

Апейкін: Шчыра не разумею, у чым каштоўнасць Пачобута39

Трамп заявіў, што Іран у калапсе і просіць яго адкрыць Армузскі праліў2

У Мінску адкрываецца новы гастрадвор. Гэта самая вялікая стрытфуд-пляцоўка ў горадзе3

Коўл: Лукашэнка хоча, каб Беларусь стала часткай еўрапейскай сям’і народаў49

Радаслаў Сікорскі спадзяецца, што вызваленне Пачобута адкрые новы этап у польска-беларускіх адносінах10

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе22

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць