Грамадства1313

Беларуская асацыяцыя журналістаў звярнулася да Лукашэнкі

Праўленне ГА «БАЖ» адрэагавала на заявы Аляксандра Лукашэнкі, зробленыя падчас прэс-канферэнцыі 17 чэрвеня.

Праўленне ГА «БАЖ» адрэагавала на заявы Аляксандра Лукашэнкі, зробленыя падчас прэс-канферэнцыі 17 чэрвеня, на якой ён у нечаканым кантэксце згадаў і Беларускую асацыяцыю журналістаў: прэзідэнт выказаў пажаданне, каб БАЖ звярнуўся да яго асабіста з просьбай аб вызваленні палітзняволеных.

«Калі міністр замежных спраў палічыць неабходным іх вызваліць, ён матывавана ўнясе прапанову, і прэзідэнт будзе гэтыя прапановы разглядаць, — даслоўна сказаў Лукашэнка. — І не толькі міністр замежных спраў, але і дэпутаты, можа быць, і журналісцкая супольнасць… Вось гэта журналісцкая супольнасць („Белорусы і рынок“, напэўна, уваходзіць туды)… як яна называецца ў нас… дзе там ці то апазіцыйнае, ці то якое… БАЖ, так, БАЖ! Нешта яно не нясе гэтых прапановаў. Няхай уносіць. Гэта іх бізнес, каб ты ведаў. Гэта іх бізнес. І БАЖ — таксама…».

Праўленне ГА «БАЖ» прыняло зварот да кіраўніка дзяржавы і накіравала яго замоўным лістом на адрас Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Ніжэй вашае ўвазе тэкст дакумента:

Зварот ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнкі А. Р.

Грамадскае аб’яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў» звяртаецца да Вас у сувязі з Вашым выказваннем на прэс-канферэнцыі 17 чэрвеня гэтага года аб тым, што Вы гатовы разгледзець пытанне аб вызваленні ўдзельнікаў падзей 19 снежня 2010 г., калі журналісцкая супольнасць выступіць з такім зваротам.

Сярод асуджаных за арганізацыю і ўдзел у масавых беспарадках, арганізацыю дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, 6 журналістаў і сябраў ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»: Аляксандр Атрошчанкаў, Дзмітрый Бандарэнка, Павел Севярынец, Ірына Халіп, Сяргей Вазняк, Аляксандр Фядута.

ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» лічыць іх крымінальны пераслед абмежаваннем свабоды выказвання меркаванняў, гарантаванай арт.арт 33, 34 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і арт. 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Заклікаем Вас як гаранта Канстытуцыі, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна дамагчыся вызвалення і спынення крымінальнага пераследу ўдзельнікаў падзей 19 снежня 2010 г.

Упэўненыя, што такое Ваша рашэнне самым станоўчым чынам было б успрынята і ўнутры краіны, і за межамі, прывяло б да зніжэння сацыяльнай напружанасці ў беларускім грамадстве і пазітыўна адбілася б на іміджы дзяржавы.

Звяртаем Вашу ўвагу на тое, што сітуацыя са свабодай выказвання меркаванняў у Беларусі стала крытычнай, і гэта тычыцца не толькі асуджэння ўдзельнікаў падзей 19 снежня.

Так, у Гродна адбываецца крымінальны працэс па абвінавачанню журналіста Андрэя Пачобута ў знявазе і паклёпе ў дачыненні да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Наколькі нам вядома, Вы не прад’яўлялі да журналіста прэтэнзій у сувязі з парушэннем Вашых асабістых немаёмасных правоў. Аднак гэтую прэрагатыву ўзялі на сябе супрацоўнікі гродзенскіх пракуратуры і УКДБ.

Нядаўна было спынена вяшчанне «Аўтарадыё», уся віна якога заключалася ў тым, што яно выпусціла ў эфір рэкламны ролік аднаго з кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Такім адыёзным чынам скончыліся ўнясенні зменаў у Выбарчы кодэкс, якія ўпершыню дазволілі палітычную рэкламу.

Вялікую заклапочанасць выклікаюць працэсы па закрыццю газет «Народная Воля» і «Наша Ніва». Падобнае ўмяшальніцтва Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь у іх дзейнасць парушае нават мінімальныя стандарты дапушчальнага абмежавання свабоды выказвання меркаванняў.

Заклікаем Вас:

вызваліць журналістаў, роўна як і ўсіх грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія прыцягнуты да крымінальнай адказнасці ў сувязі з падзеямі 19 снежня 2010 г.;

спыніць крымінальны пераслед Андрэя Пачобута;

даручыць Міністэрству інфармацыі Рэспублікі Беларусь адклікаць позвы аб закрыцці газет «Народная Воля» і «Наша Ніва»;

абавязаць Міністэрства інфармацыі адмяніць рашэнне аб спыненні вяшчання «Аўтарадыё».

Каментары13

Цяпер чытаюць

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС8

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Усе навіны →
Усе навіны

З’явіўся новы рэйтынг беларускіх гарадоў — вось як выглядае топ-208

У Мінску жанчына паверыла махлярам, а не ChatGPT1

У Баранавічах адразу пасля нараджэння загінула немаўля1

Андрэй Саннікаў лічыць сябе «былым прэзідэнтам-электам»33

«Не запатрабавана». З вядомага кафэ Mon Nom на Трактарным прыбралі беларускамоўнае меню1

На чэмпіянаце Еўропы беларускі барэц даў поўху тытулаванаму турку за яго нахабства. Гэта ледзь не каштавала нашаму медаля6

Алесь Бяляцкі сустрэўся з прэзідэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім2

Стала вядома, на якіх умовах пакістанскія рабочыя будуць працаваць у Беларусі2

На Гродзеншчыне дарогу перад аўтамабілем перабег вялікі статак дзікоў ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС8

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць