Грамадства

ЗША не прызнаюць рэфэрэндуму аб Канстытуцыйным акце

Амбсадарка Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Беларусі Карэн Ст’юарт выступіла з ацэнкай стану беларуска-амэрыканскіх дачыненьняў.

Амбсадарка Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Беларусі Карэн Ст’юарт выступіла з ацэнкай стану беларуска-амэрыканскіх дачыненьняў. Яна зноў заклікала беларускія ўлады вызваліць палітвязьняў і зазначыла, што ЗША будуць выкарыстоўваць любую магчымасьць для ўзьняцьця беларускага пытаньня на міжнароднай арэне, у тым ліку ў ААН.

Падводзячы вынікі разьвіцьця дачыненьняў Беларусі й ЗША ў 2006 годзе, амбасадарка Карэн Ст’юарт зазначыла, што на афіцыйным ўзроўні станоўчых момантаў у іх было мала. ЗША не прызналі вольнымі й справядлівымі сакавіцкія прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі, шмат разоў выказвалі занепакоенасьць палітычна матываванымі арыштамі й прысудамі, ціскам беларускіх уладаў на незалежныя СМІ, няўрадавыя арганізацыі й групы вернікаў.

У сувязі з крызісам, які ўзьнік у дачыненьнях Беларусі і Расеі з-за цэнаў на газ, спадарыня Ст’юарт выказала пазыцыю свайго ўраду: краіны не павінны выкарыстоўваць энэрганосьбіты ў якасьці палітычнай зброі ў міждзяржаўных дачыненьнях. Выказала амбасадарка афіцыйную пазыцыю свайго ўраду і адносна патэнцыйнага правядзеньня рэфэрэндуму аб Канстытуцыйным акце саюзу Беларусі й Расеі:

(Ст’юарт:) «Наша пазыцыя палягае ў тым, што ў цяперашніх умовах у Беларусі немагчымы рэфэрэндум, які б дазволіў нам прызнаць яго цалкам свабодным і справядлівым выказваньнем волі беларускага народу. Тое, што нядаўна было падоўжанае дзеяньне «Акту аб дэмакратыі для Беларусі», сьведчыць: цяпер у Кангрэсу ёсьць меркаваньне адносна таго, што ў існых умовах такі рэфэрэндум ня можа быць прызнаны».

Новы «Акт аб дэмакратыі для Беларусі», паводле спадарыні Ст’юарт, дакладна вызначае палітыку ўраду ЗША ў адносінах да Беларусі:

(Ст’юарт:) «Палітыка ЗША мае быць скіраванай на падтрымку імкненьня беларускага народу да дэмакратыі, правоў чалавека й прававой дзяржавы, на падтрымку незалежнасьці й сувэрэнітэту гэтай краіны, спрыяньне дэмакратычным рухам і інстытутам, урад ЗША мае заклікаць да вызваленьня палітзьняволеных, цесна супрацоўнічаць зь іншымі дзяржавамі й міжнароднай супольнасьцю дзеля рэалізацыі гэтых задачаў».

Спадарыні Ст’юарт падкрэсьліла, што ў ходзе дыскусіі ў Радзе Бясьпекі ААН на мінулым тыдні Злучаныя Штаты не апошні раз узьнялі пытаньне аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

(Ст’юарт:) «Злучаныя Штаты плянуюць працягваць уздымаць пытаньне аб сытуацыі з дэмакратыяй і правамі чалавека ў Беларусі зь любой зручнай для гэтага нагоды. Цяпер мы разглядаем цэлы шэраг такіх магчымасьцяў».

Спадарыня Ст’юарт таксама заявіла, што ў выпадку прагрэсу на шляху дэмакратызацыі Беларусі Злучаныя Штаты, як і Эўразьвяз, гатовыя аказаць значную эканамічную й гуманітарную падтрымку беларускаму народу.

Здымак з сайту Амбасады ЗША ў Беларусі

Каментары

Цяпер чытаюць

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Расія атакуе Украіну «шахедамі» ўдзень: змена тактыкі з мэш-сістэмамі і палёты «статкамі»1

Віцебскі заапарк перанясуць у іншае месца

Украіна спрабавала ўдарыць па расійскім касмадроме Плясецк3

Камала Харыс можа зноў балатавацца ў прэзідэнты ЗША8

У Венгрыі асвоілі еўрапейскія паўтара мільёна даляраў, пабудаваўшы аўтаразвязку каля чыгункі, якой не існуе22

У Беларусі адзін за адным адмяняюць фестывалі. У чым прычына?6

У Ірландыі мужчына з сякерай атакаваў амерыканскі вайсковы самалёт ВІДЭА4

Дзесяцігадовая дзяўчынка папрасіла гендырэктара NASA зноў лічыць Плутон планетай. Ён ёй адказаў3

Памёр Ігар Ціткоўскі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць