Эканоміка

Беларусь на 50% павялічвае стаўку экспартнай мытнай пошліны на калійныя ўгнаенні

Беларусь з 1 чэрвеня 2011 года на 50% (да 75 еўра за тону) павялічвае стаўку экспартнай мытнай пошліны на калійныя ўгнаенні, якія вывозяцца з тэрыторыі Беларусі за межы мытнай тэрыторыі дзяржаў — членаў Еўразійскай эканамічнай супольнасці.

Такое рашэнне прадугледжана ўказам № 179 ад 4 мая 2011 года, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Папаўняць бюджэт за кошт збірання з «Беларуськалія» экспартнай пошліны дзяржава пачала ў верасні 2008 года. Тады цана на спотавых рынках хлоркалію перавышала 1 тысячу долараў за тону. З 1 верасня 2008 года кожная экспартная тона калійных угнаенняў у адпаведнасці з указам прэзідэнта стала абкладацца пошлінай 200 еўра за тону. У верасні 2009 года стаўка экспартнай пошліны на калійныя ўгнаенні была ўстаноўлена ў памеры 50 еўра за тону. Гэтая стаўка дзейнічала і ў 2010 годзе, нягледзячы на чуткі аб магчымым павышэнні стаўкі да 100 долараў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»14

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Усе навіны →
Усе навіны

«Нават каб не запрасілі, я б прыехаў у сваю Маскву». Лукашэнку спадабаўся парад на Краснай плошчы20

10 фільмаў пра Другую сусветную вайну, якія асвятляюць падзеі з розных бакоў6

Беларуска прывезла з-за мяжы купюру €0

У Чыце на Парад Перамогі ўпершыню вывелі калону жонак і маці ўдзельнікаў вайны з Украінай10

Асобнай калонай на парадзе пусцілі вайскоўцаў з Паўночнай Карэі4

Побач з Пуціным на парадзе ўпершыню пасадзілі ўдзельніка ўварвання ва Украіну7

Мацкевіч лічыць, што Офіс Ціханоўскай падарваў свой аўтарытэт тым, што не ўдзельнічаў у яго гульні35

ЗША ўвялі санкцыі супраць беларуса — Махамеда Алі Талібава4

Коля Лукашэнка сядзеў побач з бацькам і Пуціным на Краснай плошчы21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»14

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць