Грамадства44

Плошча. Суд над Вінаградавым, Кіркевічам, Драздом — 27 красавіка

Судзіць будзе Ала Булаш, што пакарала ў 2006 г. Змітра Дашкевіча паўтара гадамі пазбаўлення волі за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Судовы працэс над Паўлам Вінаградавым, Алесем Кіркевічам, Дзмітрыем Драздом, Уладзімірам Хамічэнкам і Андрэем Пратасенем пачнецца 27 красавіка а 11-й гадзіне ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска.

Пра гэта паведаміла дзяўчына Паўла Вінаградава Святлана Гарохавік.

Суддзя -- намеснік старшыні Кастрычніцкага суда Ала Булаш.

Суддзя Ала Булаш засудзіла закрытым судом ў лістападзе 2006 г. «маладафронтаўца» Зміцера Дашкевіча на паўтары гады пазбаўлення волі за дзейнасць ад імя незарэгістраванай масавай арганізацыі. (артыкул 193.1КК)

Вінаградаў, Дрозд, Кіркевіч, Пратасеня, Хамічэнка абвінавачваюцца ў масавых беспарадках (артыкул 293 КК, ч.2, тэрмін пазбаўлення волі да 8 гадоў). Вінаградаў, апроч беспарадкаў, яшчэ ў абразе нацыянальных сімвалаў (арт. 370, спаліў пудзіла Лукашэнкі).

Каментары4

Цяпер чытаюць

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне1

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску з 25 мая пачнуць адключаць гарачую ваду

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарку ў Добрушы29

Ушчэнт п’яны жыхар Шуміліна выхапіў у міліцыянера пісталет і спрабаваў стрэліць яму ў галаву16

Беларускіх бяспраўнікаў падзялілі на дзве катэгорыі. Штрафы для іх будуць розныя1

На трасе ў Лепельскім раёне будуюць тунэль для ласёў. Трэба толькі пераканаць жывёл ім карыстацца

«Тытанік» курсуе па Дзвіне ў Віцебскай вобласці

Папа Леў: Жменька тыранаў разбурае свет11

На Камароўцы з’явіліся першыя беларускія клубніцы

У Паўднёвай Карэі знайшлі ваўка, які збег з заапарка. За яго пошукамі сачыла ўся краіна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне1

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць