Культура1212

Life:) — лозунг «Возможно всё» неперакладальны на беларускую мову

Галыгін загаварыў у беларускамоўнай рэкламе па-расійску з падачы творчай групы аператара.

Прэс-сакратарка мабільнага аператара life:) Таісія Пастухова адказала на пытанні «Нашай Нівы» наконт беларускамоўнай рэкламнай кампаніі. Галоўнае, што ўсхвалявала чытачоў сайта, — чаму рэкламныя ролікі сталі беларускамоўнымі толькі часткова? Нагадаем, што ўсе кліпы складаюцца з песні па-беларуску і расійскамоўнага рэкламнага закліка Вадзіма Галыгіна далучацца да сеткі.

«Чаму дзвюхмоўнасць? Гэта выбар супрацоўнікаў нашай творчай групы. Яны абралі менавіта такі фармат рэкламы», —
паведаміла Таісія Пастухова. Лозунг «Возможно всё» вырашылі не чапаць, бо ён «неперакладаемы на беларускую мову». Па яе словах, у тое, што ў апошняя фраза роліка прамаўляецца па-расійску, не ўкладваўся нейкі асобны сэнс. Цалкам беларускамоўнай рэкламы ад Life:) у дадзены момант не плануецца.

Разам з тым, прэс-рэліз, апублікаваны ў сувязі з правядзеннем рэкламнай кампаніі, дае трохі іншае тлумачэнне: «Рэкламныя вершы на беларускай мове былі напісаны на музыку вядомых народных песняў. Гэтым

мабільны аператар падкрэслівае, што з’яўляецца беларускім мабільным аператарам, аператарам для беларусаў».

Ролікі падрыхтаваныя творчай групай Life:), якая складаецца з Наты Любецкай і Ніны Штрык, і рэкламным агенцтвам MOLOTOV.

Каментары12

Цяпер чытаюць

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях7

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

Усе навіны →
Усе навіны

Трансляцыю парада ў Маскве рыхтуюць да непрадбачаных сітуацый7

Памятаеце ўкраінскага скандальнага палітыка Алега Ляшко? Вось дзе ён цяпер12

Сакрэтная кафедра Баўманаўскага ўніверсітэта Расіі цяпер рыхтуе хакераў і дэзынфарматараў для ГРУ — расследаванне4

У Мінску пасля дажджу падтапіла некаторыя вуліцы. Асабліва стыхія сваволіла на захадзе горада2

Службы таксі абавязаліся не павышаць цэны ў непагадзь3

Прэс-сакратарка Трампа нарадзіла дачку11

Дачка Вардамацкага вырашыла не балатавацца ў Каардынацыйную раду4

Першыя вынікі выбараў у Брытаніі: лейбарысты церпяць паразу, Reform UK захоплівае пазіцыі па ўсёй краіне7

У Беларусі адмянілі яшчэ адзін фэст3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях7

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць