Дахаты да актывіста кампаніі «Гавары праўду» Федара Масленнікава днём 31 студзеня прыйшлі з ператрусам, прад’явіўшы ордэр.
Масленнікаў быў затрыманы 19 снежня 2010 за ўдзел у акцыі пратэсту і на другі дзень пакараны арыштам на 12 сутак.
Праходзіць ператрус у аднаго з актывістаў моладзевай ініцыятывы «Студрада» студэнта Міхася Матусевіча.
Раней паведамлялася што 20 студзеня ў адной з кіраўніц моладзевага праекту «СтудРада» Лізы Яфімавай супрацоўнікі КДБ правялі ператрус. Зараз яна разам з «студрадаўцам» Дмітрыем Гаменюком з’ехала за мяжу.
Цяпер чытаюць
«Калі і прыеду ў Беларусь, то ўжо як турыст». Аргенцінец хацеў зрабіць бізнэс у Беларусі, але яго выслалі за драбязу. Цяпер дазволілі вярнуцца, але ёсць нюанс
Каментары