Усяго патроху11

У навагоднюю ноч сіноптыкі прагназуюць умераныя марозы і снег

У наступныя двое сутак па краіне чакаецца пахмурнае, ноччу з праясненнямі надвор'е.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 30 снежня ў Беларусі будзе пахмурна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі снег, ноччу і раніцай па захадзе месцамі моцны снег, мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 4—9 м/с. Тэмпература паветра: ноччу мінус 6—11°С, пры праясненнях да мінус 14°С; днём мінус 6—12°С, па паўднёвым захадзе мінус 3—5°С.

У Мінску 30 снежня пахмурна з праясненнямі, часам снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 9—11°С, днём мінус 7—9°С.

У наступныя двое сутак па краіне чакаецца пахмурнае, ноччу з праясненнямі надвор'е.

31 снежня ноччу кароткачасовы снег, днём часам снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, заходні 5—10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра: ноччу мінус 10—17°С, па паўночным усходзе пры праясненнях да мінус 18—20°С, у заходніх раёнах мінус 7—9°С; днём мінус 3—10°С.

1 студзеня часам снег, днём у многіх раёнах мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, заходні 6—11 м/с, днём на большай частцы тэрыторыі парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра: ноччу мінус 3—10°С, па ўсходзе пры праясненнях да мінус 15°С; днём ад мінус 7°С па паўночным усходзе да 0 — плюс 2°С па паўднёвым захадзе краіны.

У Мінску 31 снежня пахмурна, ноччу з праясненнямі. Ноччу кароткачасовы снег, днём часам снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, заходні 5—10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 13—15°С, днём мінус 5—7°С.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома25

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Камандзір Рускага добраахвотніцкага корпусу патлумачыў, ці ён арганізаваў напад на Ідрака Мірзалізадэ9

Зяленскі заявіў, што сітуацыя на фронце найлепшая за 10 месяцаў1

«Табе што, рускіх грошай шкада?» Данейка згадаў забаўны выпадак з Бабарыкам у самалёце15

Жыхарка Мядзельскага раёна ў канцы сакавіка назбірала журавінаў

Расійскі Су-30 пацярпеў крушэнне ў Крыме3

Лукашэнка зноў згадаў 2020 год16

Гомельскі рэцыдывіст нападаў на людзей у пад'ездах, а потым напаў на Украіну. Вынік?8

Лукашэнка расказаў, як лекавалі Статкевіча, і прыплёў пра выбухі17

Улады Беларусі анулявалі пашпарт нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага 3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома25

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць