Здарэнні44

У брэсцкіх крамах выявілі... каноплі

УУС прапануе абмежаваць іх выявы на таварах народнага спажывання.

Дакладней, не само наркатычнае зелле, а мілыя аплікацыі з вышытымі на іх вострымі лісцікамі. Скандал з-за таго, што ў крамах легальна прапагандуецца наркотык, узняла адна з чытачак газеты «Вячэрні Брэст». Міліцыя зрэагавала хутка.

«У сувязі з узніклай неабходнасцю ўстанаўлення відавай прыналежнасці ліста расліны, выяўленага на аплікацыі, кафедра батанікі і экалогіі біялагічнага факультэта Брэсцкага дзяржуніверсітэта імя А.С. Пушкіна, зладзіла камісійнае даследаванне аплікацыі і ўстанавіла, што «выяўлены на аплікацыі ліст расліны па марфалагічных прыкметах не з'яўляецца выявай ліста канопляў (Canabis sativa)…

Паводле артыкула 24 Закона Рэспублікі Беларусь ад 22 мая 2002 года № 102-3 "Аб наркатычных сродках, псiхатропных рэчывах i iх прэкурсорах», у Рэспубліцы Беларусь забараняецца рэклама наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў у мэтах незаконнага iх выкарыстання, гэта значыць дзейнасць фiзiчных і юрыдычных асоб, накіраваная на распаўсюджванне звестак аб спосабах i метадах вырабу і выкарыстання, месцах спажывання наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў, а таксама вытворчасць і распаўсюджванне кніжнай прадукцыі, распаўсюджванне названых звестак у сродках масавай iнфармацыi, камп'ютарных сетках, за выключэннем інфармацыі ў спецыялізаваных друкаваных выданнях.

“Каноплі з'яўляюцца сыравінай для вырабу наркатычных сродкаў (марыхуана, гашыш і іншыя). Упраўленне па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі УУС распрацоўвае прапанову аб унясенні змяненняў у заканадаўства, з мэтай абмежаваць выяўленне канопляў на таварах народнага спажывання (аплікацыі, араматызатары паветра і іншыя) ", - гаворыцца ў паведамленні абласнога УУС.

Аднак пакуль маляваць каноплі на аплікацыях, майках, плакатах, аказваецца, не забаронена.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Сілавікі завітваюць да беларусаў, якіх ужо не могуць прыцягнуць па крыміналцы за ўдзел у маршах, з маскі-шоу — для прафілактыкі

Сілавікі завітваюць да беларусаў, якіх ужо не могуць прыцягнуць па крыміналцы за ўдзел у маршах, з маскі-шоу — для прафілактыкі

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі хадзіць павольней? Магчыма, праблема ў вушах, а не ў суставах

Сацсеткі ў шоку, як выглядае Аляксандр Рыбак праз 17 гадоў пасля перамогі на «Еўрабачанні»7

За якія відэа ў сацсетках могуць прыцягнуць да адказнасці? І размова не пра пратэсныя ролікі5

Што цяпер з 11‑гадовай школьніцай, якую ў Гомелі пакусалі бяздомныя сабакі2

Памерла спявачка Гродзенскай капэлы Марыя Райдзюк3

Самалёт «Белавія» на маршруце Масква—Гомель не змог прызямліцца ў гомельскім аэрапорце3

У Бабруйску BMW, сыходзячы ад сутыкнення, знесла арку жылога дома ФОТЫ2

У панядзелак па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Мінчанка ратуе ў сваёй кватэры дзясяткі птушак

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі завітваюць да беларусаў, якіх ужо не могуць прыцягнуць па крыміналцы за ўдзел у маршах, з маскі-шоу — для прафілактыкі

Сілавікі завітваюць да беларусаў, якіх ужо не могуць прыцягнуць па крыміналцы за ўдзел у маршах, з маскі-шоу — для прафілактыкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць