Меркаванні3939

Мікола Статкевіч: Перад Афрыкай сорамна

Кандыдат Мікола Статкевіч глядзеўся на экране вельмі арганічна. Гаварыў пра фальсіфікацыі. Пытаўся, чаму яшчэ працуе Радзькоў.

Статкевіч, частка 1, відэа:

Статкевіч, частка 2, відэа:

Кандыдат Мікола Статкевіч глядзеўся на экране вельмі арганічна. Нарэшце хоць нехта з прэтэндэнтаў заняў месца пасярод кадру, а не недзе збоку. Тэлевізійныя сафіты таксама не надта, каб на яго дзейнічалі.

Выступ Статкевіч пачаў па‑расійску. Прадставіўся, хто ён такі. Расказаў пра сваё вайсковае мінулае. Пра «Еўрапейскую кааліцыю».

Прыйшоў на эфір Статкевіч з Канстытуцыяй. Цытаваў тыя моманты, дзе гаворыцца, што ўлада належыць народу.

Кандыдат нагадаў кепскую працу тэлебачання, што з яго нельга даведацца пра важныя падзеі. Напрыклад, пра трагедыю ў Пінску. А яшчэ на тэлебачанні нічога не расказваюць пра прэзідэнцкія выбары.

«А потым пытаюцца: хто апроч яго? Ды ў нас 2000 старшыняў калгасаў, якія працуюць не горш за былога дырэктара саўгасу «Гарадзец», — сказаў М.Статкевіч.

Вялікая частка выступу была прысвечаная таму, як фальсіфікуюцца выбары. Статкевіч даступна і ясна растлумачыў гэты механізм. Ён прапаноўваў адмяніць датэрміновае галасаванне як самы небяспечны для падтасовак момант выбараў.

«У Афрыцы лепш лічаць. Сорамна перад імі», — казаў кандыдат. «Навошта нам пяць дзён датэрміновага галасавання? Мы што, марская дзяржава? Заганяюць на датэрміновае пенсіянераў, вайскоўцаў, служачых. Атрымліваецца, што 40%. Уначы скрыні без нагляду, а потым атрымліваецца, што ўсе за аднаго кандыдата», — сказаў Мікола.

«Адзін чалавек залез на верх і лесвіцу за сабой прыбраў», — сказаў ён пра Лукашэнку.

Статкевіч кажа, што за часамі Лукашэнкі не будавалі новых заводаў. «Адзін пабудавалі ў Шклове па вырабе газетнай паперы, і той запусціць не можам», — іранізаваў выступоўца.

«Малы бізнес ціснуць праз тое, што не плацяць адкатаў». Статкевіч успомніў пра змяншэнне колькасці жыхароў Беларусі, а таксама эміграцыі. «Кім мы іх замяняць будзем, кітайцамі? А іх ужо прывозяць».

«Сорамна і грэх падманваць старых. Яны памятаюць вайну, холад і голад, — і вераць тэлевізару. А цяпер яны могуць купіць хлеб, малако, карамельку якую», — эмацыйна гаварыў кандыдат.

«Адукацыя стала платнай. Школьная рэформа — адны хістанні. Міністра адукацыі за гэта павінны былі б адправіць у адстаўку, чаму кіруе? Я чуў, што ён нават штаб узначальвае аднаго кандыдата», —

у гэтым моманце, напэўна, рассмяялася ўся краіна.

«Права на шчаслівае дзяцінства павінны мець усе дзеці, а не толькі адно», — адзін з найбольш яркіх момантаў выступу.

Прыкладна ў гэтае імгненне ён перайшоў на беларускую мову. Патлумачыў гэта вельмі добра, бо па‑беларуску нельга гаварыць злыя рэчы. «Каб мы ўсе гаварылі па‑беларуску, можа б у нас і злосці меней было», — цудоўная фраза.

Статкевіч кажа, што ўсе праграма кандыдатаў падобныя не таму, што няма фантазіі, а бо ёсць міжнародны досвед, які трэба скарыстоўваць.

Вось ягоныя прапановы.

1. Прыцягненне міжнародных інвестыцый і высокіх тэхналогій.

2. Трэба даваць дыхаць і развівацца малому бізнесу.

3. Грошы ўкладваць не ў 8 спецслужб, а ў інфаструктуру — дарогі, сувязь.

4. Адмена кантрактнай сістэмы.

5. Пенсію жорстка прывязаць да заробку.

6. Вяртанне колішніх савецкіх укладаў.

7. Льготы дзецям і пенсіянерам.

8. Моцны парламент і незалежны суд.

9. Захаванне партнёрскіх адносінаў з Расіяй, але шуканне новых кантактаў у Еўрасаюзе.

Статкевіч яшчэ раз жорстка нагадаў, што выбараў няма, яны фальсіфікуюцца. Але сам ён удзельнічае, каб выбары былі. Ён заклікаў не хадзіць на датэрміновае галасаванне, але абавязкова прыйсці на ўчастак 19 снежня, бо інакш прагаласуюць за вас.

Быў таксама ясны і цвёрды заклік выходзіць на вулічную акцыю 24 лістапада, а пасля на Плошчу — 19 снежня.

Каментары39

Цяпер чытаюць

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на беразе Цнянкі службовая аўчарка МНС пакусала некалькіх сабак. Ратавальнікі гатовыя ім дапамагаць1

На саміце ў Арменіі Ільхам Аліеў моцна паспрачаўся са старшынёй Еўрапарламента9

Каля ўзбярэжжа ААЭ гарыць карэйскі танкер. У вайне ЗША з Іранам новы віток

У былой Валадарцы плануюць адкрыць музей1

«Перадвыбарчы папулізм». У МЗС адрэагавалі на выказванне спікера армянскага парламента пра Беларусь як губерню Расіі24

Ты рускамоўны чалавек свету ці ты чалавек беларускі? Кейс Насты Рагатко58

«Валасы дыбарам». У ютубе з'явіліся відэаролікі па гісторыі Беларусі, ад пачатку да канца напісаныя штучным інтэлектам7

У Берліне на 8 і 9 мая забароняць чырвона-зялёны сцяг і партрэты Лукашэнкі4

Выйшла на свабоду палітзняволеная Вольга Чукарава, якая ў зняволенні амаль аслепла5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць