Меркаванні

Як у Беларусі падкуплялі расійскіх журналістаў

Прадстаўнікоў расійскіх СМІ прымалі ў Беларусі па сістэме «Super All Inclusive».

Як вядома, Масква славіцца купецкім размахам падчас прыёму гасцей. Але ў выпадку з беларускімі журналістамі, запрошанымі на сустрэчу з кіраўніком прэзідэнцкай адміністрацыі РФ Сяргеем Нарышкіным, усё было сціпла і карэктна. Ніхто не спрабаваў залагодзіць «акул пяра», якія прыбылі ў Крэмль, ніхто не прапаноўваў аплаціць праезд ці даць гатэль, ніхто не ўручаў дарагія сувеніры. Менавіта так з нашага пункту гледжання і павінныя будавацца адносіны паміж чыноўнікамі і журналістамі.

Але зусім інакш сабе гэта ўяўляюць беларускія ўлады.

Карэспандэнт «Ліпецкай газеты» Соф’я Воблікава расказала «Белгазеце», як сустрэлі 100 расійскіх журналістаў, якія прыехалі ў Мінск на прэс-канферэнцыю Аляксандра Лукашэнкі. Вось некалькі цытатаў:

«Прыём расійскай прэсы быў арганізаваны на найвышэйшым узроўні… Гаворка ішла нават не пра тое, каб аплаціць праезд, а пра поўнае матэрыяльнае забяспечанне — і жыллём, і харчаваннем. Прычым не толькі на тэрыторыі Беларусі: тыя, хто прыязджаў у Маскву з аддаленых рэгіёнаў Расіі, ужо раніцай (з Масквы мы з’язджалі ўвечары) маглі прыехаць у беларускую амбасаду — там іх размяшчалі ў нумары і забяспечвалі харчаваннем…»

«Пры жаданні можна было не выдаткаваць наогул ні капейкі.

Калі я збіралася ў Беларусь, то спытала ў калегаў з рэдакцыі, якія былі ў такім прэс-туры да мяне: „Колькі грошай браць, каб адчуваць сябе камфортна?“ І мне адказалі: „Увогуле можна не браць ні капейкі“.
Калі яны прыехалі ў Беларусь і абмянялі расійскія рублі на беларускія, то ў канцы паездкі ім давялося ўсё мяняць назад. Нідзе ў Беларусі мы ні за што не плацілі — ні за праезд, ні за пражыванне…»

«Мы спыняліся ў гатэлі „Планета“. Калі ехалі, то сумняваліся наконт жылля, але на месцы ўсіх рассялілі па адным чалавеку. Нумары, праўда, былі не ва ўсіх аднамесныя, я, напрыклад, жыла ў двухмесным нумары, але жыла там адна. Нумар быў добры, з усімі выгодамі…»

«На прадпрыемствах, само сабой, [дарылі] альбомы аб вытворчасці, яшчэ нейкую друкаваную прадукцыю. На кандытарскай фабрыцы — салодкія падарункі, цукеркі. Пасля сустрэчы з мэрам Мінска — фотаальбомы… Пасля сустрэчы з Лукашэнкам — асобны набор падарункаў, у якім была і гарэлка ад прэзідэнта ў падарункавай упакоўцы. Яшчэ падарылі ляльку, нейкія іншыя сувеніры… У выніку,

калі мы з’язджалі, гэта ўсё было вельмі цяжка везці, а кідаць было шкада…»

Воблікава таксама расказала, што напярэдадні паездкі калегі папярэджвалі яе, што прэс-туры ў Беларусь згубна адбіваюцца на фігуры. І сапраўды, сталы ламіліся ад страваў, пачынаючы з дранікаў і заканчваючы ікрой.

Увогуле, прадстаўнікоў расійскіх СМІ прымалі ў Беларусі па сістэме «Super All Inclusive». Як можна ахарактарызаваць такое?

Захапляючыся гасціннасцю беларускіх уладаў, Воблікава сама прагаворваецца: «Такі падыход, вядома, падкупляў…»

Сапраўды, па сутнасці гаворка ідзе аб подкупе журналістаў з суседняй краіны, якіх запрашаюць у Беларусь, кормяць-пояць да адвалу, возяць па найлепшых прадпрыемствах краіны, а ў фінале сам кіраўнік дзяржавы дае шматгадзінную канферэнцыю для іх. Пасля гэтага абсалютная большасць удзельнікаў прэс-туру, вярнуўшыся дадому, піша захопленыя артыкулы пра Аляксандра Лукашэнку. Вось толькі чаму гэты «банкет» аплачваецца з кішэняў беларускіх падаткаплатнікаў?

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць