Грамадства33

Стынг падтрымаў кампанію за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі

«Прывітанне, мяне завуць Стынг і я супраць смяротнага пакарання ва ўсіх выпадках — таму што я веру ў чалавечую годнасць».

«Прывітанне, мяне завуць Стынг і я супраць смяротнага пакарання ва ўсіх выпадках — таму што я веру ў чалавечую годнасць. Толькі адна краіна ў Еўропе прымяняе смяротнае пакаранне — Беларусь. Час гэта змяніць. Няхай ваш голас пачуюць, падпішыце петыцыю супраць смяротнага пакарання ў Беларусі, і давайце спынім гэта — раз і назаўсёды. Дзякуй."

Стынг, вядомы ва ўсім свеце музыка і актывіст, падтрымаў намаганні праваабаронцаў у барацьбе за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі. Стынг, які выступіў з канцэртам у Мінску ў мінулую нядзелю ў ходзе сусветнага турнэ Symphonicity, сустрэўся з праваабаронцамі, каб падпісаць петыцыю за адмену смяротнага пакарання ў рамках апошняга этапа кампаніі, якую праводзіць Беларускі Хельсінкскі Камітэт, арганізацыі «Вясна» і «Міжнародная Амністыя». «Час гэта змяніць», — сказаў Стынг у сваім відэазвароце.

spring96.org

Беларусь — апошняя ў Еўропе краіна, у якой дагэтуль прымяняецца смяротнае пакаранне. Андрэй Жук і Васіль Юзэпчук былі пакараныя смерцю ў сакавіку гэтага года. Яшчэ два беларускіх грамадзяніна былі прысуджаныя да смяротнага пакарання ў траўні, іх хадайніцтвы пра абскарджанне прысуду былі адхіленыя ў верасні.

Яшчэ адзін смяротны прысуд быў вынесены ў верасні. Прысуджаныя да смяротнага пакарання атрымліваюць кулю ў патыліцу. Цела не перадаецца сваякам, яны толькі атрымліваюць паведамленне пра тое, што прысуд быў прыведзены ў выкананне. Ім таксама не паведамляюць пра месца пахавання пакаранага, што толькі ўзмацняе іх пакуты.

Апроч Стынга гэтую петыцыю падпісалі вядомыя беларусы: пісьменнікі Святлана Алексіевіч і Ўладзімір Арлоў, музыкі Лявон Вольскі (NRM) і Ўладзімір Пугач (J:Mors). Гэты крок дапаможа прыцягнуць увагу людзей ва ўсім свеце да смяротнага пакарання як да праблемы, якая не ведае нацыянальных межаў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць