Здароўе

Сквар сапсаваў паветра ў беларускіх гарадах

Узровень забруджанасьці паветра ў некаторых гарадах Беларусі падвысіўся з-за працяглай гарачыні і адсутнасьці ападкаў.
Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры радыяцыйнага кантролю і маніторынгу навакольнага асяродзьдзя.

Як падае БЕЛТА, паводле стацыянарных назіраньняў у пэрыяд з 5 па 11 жніўня, максымальныя канцэнтрацыі фармальдэгіду ў Віцебску перавышалі нарматыў якасьці ў 1,1–1,4 разы, Берасьці — у 1,4–1,9 разы, Магілёве — у 2,1 разы, Оршы — у 2–2,3 разы. У Менску (раён вуліцы Шчорса) максымальная канцэнтрацыя фармальдэгіду складала 1,2 нормы гранічна дапушчальнай канцэнтрацыі.

Максымальныя канцэнтрацыі цьвёрдых часьцінак сумарна ў Мазыры (раён вуліцы Пралетарская) і Менску (раён вуліцы Бабруйская) складалі 1,3 ГДК і 1,5 ГДК адпаведна.

У Магілёве максымальныя канцэнтрацыі аміяку знаходзіліся ў межах 1,3–1,7 ГДК, фэнолу (раён вуліцы Чалюскінцаў) — 1,1–1,9 ГДК. Кароткачасовае павелічэньне ўтрыманьня дыяксыду азоту (1,2 ГДК) зафіксавана ў раёне вуліцы Астроўскага.

Па дадзеных бесьперапынных вымярэньняў, павелічэньне ўтрыманьня ў паветры цьвёрдых часьцінак фракцыі РМ-10 адзначана ў мінулыя выхадныя дні. Сярэднесутачныя канцэнтрацыі 7 і 8 жніўня ў Жлобіне, Магілёве, Менску і Віцебску знаходзіліся ў межах 1,4–1,8 ГДК.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома25

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна атрымала базу ў Лівіі для атакі на расійскія караблі

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі17

Камандзір Рускага добраахвотніцкага корпусу патлумачыў, ці ён арганізаваў напад на Ідрака Мірзалізадэ9

Зяленскі заявіў, што сітуацыя на фронце найлепшая за 10 месяцаў1

«Табе што, рускіх грошай шкада?» Данейка згадаў забаўны выпадак з Бабарыкам у самалёце15

Жыхарка Мядзельскага раёна ў канцы сакавіка назбірала журавінаў

Расійскі Су-30 пацярпеў крушэнне ў Крыме3

Лукашэнка зноў згадаў 2020 год16

Гомельскі рэцыдывіст нападаў на людзей у пад'ездах, а потым напаў на Украіну. Вынік?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома25

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць