Грамадства11

Пратэст пратэстантаў

Прадстаўнікі царквы «Новае жыцьцё» плянуюць правесьці мітынг на знак пратэсту супраць пазбаўленьня царквы зямлі і памяшканьня. Заяўка на правядзеньне мітынгу 21 кастрычніка на плошчы Бангалор з 14 па 16:30 пададзеная ў гарадзкую мэрыю. Такім чынам вернікі царквы хочуць прыцягнуць увагу грамадзтва да сваіх патрабаваньняў: скасаваць рашэньне Менгарвыканкаму аб пазбаўленьні царквы зямлі і будынку, і дазволіць перапрафіляваць будынак царквы ў культавы.

29 верасьня Менскі гарадзкі тэрытарыяльны фонд дзяржаўнай маёмасьці пераказаў сродкі на рахунак царквы згодна з рашэньнем Гаспадарчага суду Менску аб прымусовым выкупе будынку пры вул.Кавалёва, 72. Паводле беларускага заканадаўства, царква «Новае жыцьцё» мусіць цягам 10 дзён з моманту паступленьня грошай перадаць будынак у валоданьне фонду. У гэтай сытуацыі вернікі царквы сваю пазыцыю акрэсьліваюць наступным чынам: «Царква добраахвотна будынак не аддасьць. Гэта азначае, што, аб’яднаўшы ўсе свае рэсурсы, вернікі царквы «Новае жыцьцё» плячом да пляча з хрысьціянамі іншых цэркваў Беларусі будуць бараніць свае правы».

Канфлікт царквы зь менскімі гарадзкімі ўладамі распачаўся ў 2004 г., калі Менгарвыканкам пачаў забараняць богаслужэньні ў набытым царквой будынку пры вул.Кавалёва, 72 (былым кароўніку). У жніўні 2005 г. Менгарвыканкам сваім рашэньнем пазбавіў царкву «Новае жыцьцё» права карыстаньня зямлёй. Адначасова было пастаўленае пытаньне аб прымусовым выкупе будынку царквы плошчай 1641 квадратных мэтраў за 37,5 млн. руб. (10 даляраў ЗША за 1 кв.м). Абскарджаньне рашэньняў гарадзкіх уладаў у судовым парадку плёну не прынесьла.

6 кастрычніка а 12:00 у будынку царквы пры вул.Кавалёва, 72, мае адбыцца прэс-канфэрэнцыя.

Фота: «Новае жыцьцё»

Каментары1

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец2

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць5

Кучынскі: Візіт Ціханоўскай ва Украіну адбудзецца ў хуткім часе1

У Мінздароўя расказалі, як і чаму медуніверсітэты пашыраюць бюджэтны набор2

У Вільні затрымалі падлетка за надпіс «Вiльня наша» на набярэжнай23

Іран падрыхтаваўся да баёў з амерыканскім дэсантам за востраў Харк9

«5 гадоў як у коме». Стэфановіч — пра жахі магілёўскай турмы, цынізм следства і сваё нечаканае вызваленне1

Заснавальніка парталаў па арэндзе жытла асудзілі за палітыку. Ягоныя праекты — «Кватэры для вас» і «ТутКут»1

У расійскім Чэлябінску падлетак прынёс у школу арбалет і стрэліў аднакласніцы ў галаву3

Шрайбман пра з'яўленне Мельнікавай у Мінску: Ёй далі права жыць сваім жыццём13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец2

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

Закрыць Паведаміць