Спорт11

Салігорскі «Шахцёр» выйшаў на 2-е месца ў чэмпіянаце Беларусі

У нядзелю прайшлі матчы 19-га туру чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Цэнтральны матч прайшоў у мінскай Кунцаўшчыне, дзе сустракаліся каманды, што займаюць 2 і 3-я месцы ў чэмпіянаце.

Салігорскі клуб атрымаў гасцявую перамогу 1:0, пры самым канцы першага тайму (на 2-й дадзенай хвіліне) вызначыўся Максім Гукайла.

Зноў такі ні ў асноўным складзе, ні сярод запасных не знайшлося месца двум галоўным гульцам мінчанам — Сяргею Кісляку і Антону Пуцілу, якія канфліктуюць з кіраўніцтвам клуба. Кісляк, прыкладам, адмовіўся пераходзіць у каманду расійскай першай лігі «Краснадар».

Сёння трыбуны цягам усяго матчу пастаянна скандзіравалі «Серы Кіслы», «Антон Пуціла», ну і «Чыж — м…». Некалькі дзясяткаў заўзятараў прыйшлі ў майках з прозвішчам Кісляка на спіне, у тым ліку і самаробных.

Дарэчы, заклапочанасць сітуацыяй вакол Кісляка і Пуцілы нават выказаў некалькі дзён таму галоўны трэнер зборнай Бернд Штанге.

«Шахцёр» змясціў «Дынама» з 2-га месца.

Іншыя вынікі: «Нёман» — «Мінск» — 0:1, «Віцебск» — «Дынама» Брэст — 0:1, «Нафтан» — «Белшына» — 4:0, «Партызан» — «Тарпеда» — 2:3, «Дняпро» — БАТЭ — 0:2.

Становішча пасля 19-ці тураў:

БАТЭ — 42, Шахцёр — 37, Дынама Мінск, ФК «Мінск» — 36, Белшына — 28, Дынама Брэст — 27, Дняпро — 22, Нафтан — 20, Віцебск — 18, Нёман — 15, Тарпеда- 13, Партызан — 11.

Апроч таго, «Тарпеда» і «Нафтан» правялі на матч меней, гульня між імі 4 ліпеня была адменена праз вялікую залеву ў Жодзіне.

Матчы 20-га туру — усяго ў першынстве мае быць згуляна 33 туры — пройдуць 31 ліпеня — 1 жніўня. Праўда, гвозд прыканцатыдня БАТЭ — «Дынама» перанесены на 22 верасня. Каманды занятыя ў еўракубках.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць