У Краснаполлі дзеці спрабавалі паўтарыць лайфхак з інтэрнэту: хлопчык атрымаў траўмы
Лячэнне заняло два тыдні.

На дзіцячай пляцоўцы кампанія дзяцей ва ўзросце ад 8 да 10 гадоў вырашыла праверыць параду, убачаную ў інтэрнэце, паведамляе БелТА.
Падставіўшы да каруселі кола ад электрасамаката і націскаючы на газ, яны прымусілі карусель хутка круціцца. Пакатаўшы такім чынам адно аднаго, дзеці прапанавалі далучыцца да забавы незнаёмаму васьмігадоваму хлопчыку, які назіраў за іх эксперыментам.
Хлопчык пагадзіўся, але пасля таго як пакруціўся на каруселі з вялікай хуткасцю, моцна прагнуўся ў спіне і адчуў сябе дрэнна. У той жа дзень яго шпіталізавалі ў абласную дзіцячую бальніцу, дзе ён праходзіў лячэнне на працягу двух тыдняў.
Экспертыза ўстанавіла наяўнасць у дзіцяці драпіны і кровападцёку на задняй паверхні грудной клеткі, а таксама закрытага кампрэсійнага пералому груднога пазванка.
Каментары