Культура

Тузін гітоў

Ускормлены тутэйшымі эфэмамі, слухач ня знойдзе на дыску ні чорных бумэраў, ні чарнічных разьбітых сэрцаў, ні далі-чужбінушкі, якія сталі ўвасабленьнем масавай беларускай музыкі безь беларускага слова. На дыску толькі беларускае — па мове, настроі, ідэалёгіі.

Ускормлены тутэйшымі эфэмамі, слухач ня знойдзе на дыску ні чорных бумэраў, ні чарнічных разьбітых сэрцаў, ні далі-чужбінушкі, якія сталі ўвасабленьнем масавай беларускай музыкі безь беларускага слова. На дыску толькі беларускае — па мове, настроі, ідэалёгіі. Гэта праўдзівы тузін процілегласьцяў, якія імкнуцца спалучыцца, парадаксальна дапоўніць адна адну, ня ведаючы слова «фармат». Таму побач песьні пра «не пайшоў нам клафэлін» («Крамбамбуля» — «Турысты») і пра «цяпер за Радзіму адказвае кожны з нас» («UltraВожык» — «Атлянтыда»), пра «вецер на тваіх далонях» («J_Mopc» — «Так-цік-так») і пра «схавай у мяне сваіх салдат» («Нэўра Дзюбэль» — «Жыцьцё»). Сьмех і грэх, каханьне і патрыятызм — усё ў адным «тузінаўскім» фляконе. Да ўсяго варта адзначыць прагрэсіўнасьць тузінаўцаў (Wiecier Mechaniczny, Сяргей Будкін, Аляксей Мінчонак): адчуваючы нястачу на беларускім рынку айчынных кружэлак з mp3-запісамі, яны дапоўнілі свой выніковы прадукт мэгабонусам з трыццацёх песень акурат у mp3. У мэгабонусе датрыманы той самы прынцып спалучаных супрацьлегласьцяў. «Тузін гітоў» даўно стаў правобразам добрага беларускага музычнага радыё заўтрашняга дня. Слухач жа, не зважаючы ні на што, ужо пасьпеў.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі7

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі

Усе навіны →
Усе навіны

Іранскія лідары амаль не камунікуюць паміж сабой праз страх праслухоўвання і ліквідацыі4

Чаму малочныя прадпрыемствы адмовіліся ад шкляной тары?7

У Крупскім раёне заўважылі мядзведзя-гіганта ВІДЭА6

Беларусы размятаюць квіткі ў Стамбул на чэрвень — усё праз канцэрт Каржа6

У пары патагонскіх мар у Мінскім заапарку нарадзіліся двое дзетак1

У Татарстане гарыць «Ніжнякамскнафтахім» — пацярпелі больш за 50 чалавек, адзін загінуў6

Апублікавалі праслухоўку тэлефонных размоў Лаўрова і Сіярта10

«Трохпакаёўка ля парку Чалюскінцаў за $30 000». Арандатар забіў гаспадыню і выставіў кватэру на продаж1

Магутны выбух адбыўся у Ніжнякамску ў Татарстане2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі7

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць