Ежа

Белстат падлічыў пакупніцкую здольнасць беларусаў у папулярных прадуктах

Па выніках 2025 года нашы даходы зменшыліся ў яблыках і бульбе, але выраслі ў мясе і малацэ. Такія высновы вынікаюць з аналізу пакупніцкай здольнасці сярэднедушавых наяўных грашовых даходаў насельніцтва, які прэзентаваў Белстат.

Фота: LookBy.Media

Office Life паглядзеў, якую колькасць прадуктаў можна было купіць на велічыню сярэднедушавога наяўнага грашовага даходу насельніцтва ў месяц, а таксама параўнаў з тым, як змяніўся гэты паказчык за год.

Напрыклад, у 2024 годзе сярэднестатыстычны беларус у месяц мог купіць сабе 117,5 кілаграма свініны або 130,1 кілаграма мяса птушкі. У мінулым годзе гэтых прадуктаў можна было дазволіць ужо 125,5 і 155,5 кг у месяц адпаведна. Павялічыліся даходы і ў пераліку на яйкі (3,8 тыс. супраць 3,3 тыс. штук у месяц).

Больш за ўсё летась выраслі даходы беларусаў у макароне (438,8 кг у месяц, што на 68,1 кг больш, чым годам раней), цукры (яго можна дазволіць сабе амаль 539 кг у месяц, гэта на 77,3 кг больш, чым у 2024-м) і моркве (944,8 кг у месяц і плюс 152,2 кг у параўнанні з 2024 годам).

А вось у рыбе даходы, наадварот, крыху зменшыліся: 125,4 кг у месяц у 2024 годзе супраць 123,1 кг у 2025-м. Адзначым, што даходы ў гэтым выпадку пераводзілі ў замарожаную рыбу.

Таксама даходы ўпалі ў яблыках: у 2025 годзе ў месяц сярэднестатыстычны беларус мог дазволіць сабе 323,6 кг яблыкаў, годам раней гэты паказчык складаў 342,3 кг.

Нарэшце, даходы сталі меншымі і ў галоўным нацыянальным прадукце — бульбе: яе мы можам купіць 864,1 кг у месяц, тады як у 2024 годзе даходаў хапала на 905,9 кг. Некалькі гадоў таму даступнасць бульбы была яшчэ ніжэйшая — напрыклад, у 2022 годзе даходаў хапіла б на 633,2 кг у месяц.

У 2025 годзе грашовыя даходы ў разліку на душу насельніцтва склалі 1,6 тыс. рублёў у месяц, у 2024‑м гэты паказчык быў на ўзроўні 1,4 тыс. рублёў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пальчыс: Я супраць дапамогі тым палітвязням, хто ў зняволенні працаваў на адміністрацыю4

Пальчыс: Я супраць дапамогі тым палітвязням, хто ў зняволенні працаваў на адміністрацыю

Усе навіны →
Усе навіны

Уладальнік мінскіх аквапаркаў атрымаў права гнаць самагонку3

У Нацбанку расказалі, што цікавасць беларусаў да еўра імкнецца да нуля10

Сярод зніклых без вестак у Непале ёсць грамадзянка Беларусі

У Брэсце шасцігадоваму дзіцяці ў краме прадалі алкагольны напой5

Сваякі апазналі целы загінулых у Кыргызстане альпіністаў

Кіт Келаг расказаў, навошта ЗША вялі перамовы з Лукашэнкам12

У Гаазе памёр былы вайсковы кіраўнік баснійскіх сербаў Ратка Младзіч3

Павел Вінаградаў назваў топ-5 рэчаў, па якіх ён сумаваў у турме

«Ад душы». Мэр Сочы павіншаваў бацькоў з гібеллю сына на вайне11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс: Я супраць дапамогі тым палітвязням, хто ў зняволенні працаваў на адміністрацыю4

Пальчыс: Я супраць дапамогі тым палітвязням, хто ў зняволенні працаваў на адміністрацыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць