Меркаванні33

Плады «супрацьусіхства»

Украіна паказала, да чаго прыводзіць байкот і галасаванне супраць усіх. Піша Віталій Панамароў (Кіеў).

Украіна паказала, да чаго прыводзіць байкот і галасаванне супраць усіх.

Мы ўсе ведаем са школы, што палітыка — гэта мастацтва магчымага, але часта забываемся пра гэта, калі надыходзіць час рабіць сапраўдны выбар. Хай маім беларускім сябрам дапаможа свежы досвед Украіны.

Ніколі за апошнія 19 гадоў Украіна не была так блізка ад страты незалежнасці, як цяпер — праз 100 дзён пасля пятых прэзідэнцкіх выбараў.

Падчас выбараў сітуацыя не выглядала фатальнай, і шанцы праеўрапейскай Юліі Цімашэнка выглядалі нават большымі за шанцы Януковіча. Многія выбаршчыкі бачылі яе слабыя месцы, але схіляліся да падтрымкі Цімашэнка як «меншага зла», асабліва пасля яе заявы пра тое, што яна будзе дамагацца поўнай энергетычнай незалежнасці Украіны.

Але Юшчанка і некаторыя інтэлектуалы (Андруховіч, Забужка) заклікалі галасаваць супраць усіх. Маўляў, абодва кандыдаты далёкія ад нацыянальнага ідэалу. І хоць праваслаўны і грэка‑каталіцкі патрыярхі перасцерагалі ад гэтага, у 2‑м туры больш за 4% выбаршчыкаў прагаласавалі «супраць усіх», а Януковіч набраў на 3% галасоў больш за Цімашэнка.

Вось так «супрацьусіхі» разам з выбаршчыкамі‑»абстынентамі» дапамаглі Януковічу перамагчы.

І цяпер ім застаецца хіба што лічыць, колькі гадоў ім будзе ў 2042 — да гэтага часу ва ўкраінскім Севастопалі будуць стаяць расійскія баявыя караблі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома25

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Камандзір Рускага добраахвотніцкага корпусу патлумачыў, ці ён арганізаваў напад на Ідрака Мірзалізадэ9

Зяленскі заявіў, што сітуацыя на фронце найлепшая за 10 месяцаў1

«Табе што, рускіх грошай шкада?» Данейка згадаў забаўны выпадак з Бабарыкам у самалёце15

Жыхарка Мядзельскага раёна ў канцы сакавіка назбірала журавінаў

Расійскі Су-30 пацярпеў крушэнне ў Крыме3

Лукашэнка зноў згадаў 2020 год16

Гомельскі рэцыдывіст нападаў на людзей у пад'ездах, а потым напаў на Украіну. Вынік?8

Лукашэнка расказаў, як лекавалі Статкевіча, і прыплёў пра выбухі17

Улады Беларусі анулявалі пашпарт нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага 3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома25

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць