Свет44

Рубіа: Адміністрацыя Трампа ўзмацняе ціск на Расію

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональд Трамп «працягвае ўзмацняць ціск на Маскву», заявіў дзяржаўны сакратар Марка Рубіа 25 лютага, адказваючы на пытанне журналіста, ці настане «момант, калі адміністрацыя зменіць курс і ўзмоцніць ціск на Маскву».

Фота: Chip Somodevilla/Getty Images

Прыкладам такой палітыкі кіраўнік знешнепалітычнага ведамства ЗША назваў тое, што «прэзідэнт увёў дадатковыя санкцыі напрыканцы мінулага года супраць нафтавай кампаніі Роснефть».

«Адміністрацыя працягвае прадаваць зброю Украіне. Мы не прадаем зброю Расіі і не ўводзім санкцыі супраць Украіны. Прэзідэнт ЗША цэніць той факт, што ён адзіны сусветны лідар, які мае хоць нейкі шанец у свеце сабраць гэтыя два бакі за сталом перамоваў. Мы — адзіная краіна або адзіная арганізацыя на планеце, якая здолела дасягнуць таго, каб расійскія і ўкраінскія перамоўшчыкі сядзелі за сталом і размаўлялі адзін з адным», — падкрэсліў Марка Рубіа.

Ён паўтарыў тэзу пра тое, што «вайна ва Украіне не мае ваеннага вырашэння».

Каментары4

  • Žvir
    26.02.2026
    Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональд Трамп «працягвае ўзмацняць ціск на Маскву»... A Maskva pra heta viedaje ?
  • бабруйчанін
    26.02.2026
    Рубіа ...пасля Трампа ні цябе ні Вэнсу ні іншаму " рэспубліканцу" нічога ні свеціць...
    Працягвайце " ціснуць" Толькі намекні дзе на што ..
  • Лапідарна
    26.02.2026
    Пакуль толькі адно лапідарнае сатрасанне паветра

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?2

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?

Усе навіны →
Усе навіны

Як эксперымент у Слуцку паказаў камунальнікам, што прычына смецця не ў людзях, а ў іх працы10

Казачніца з Мінска паўдзельнічала ў шоу ТНТ на выжыванне2

ГУР Украіны: Перамір'я ў гэтым годзе не будзе3

Рэйтынг Трампа апусціўся да найніжэйшага за часы яго кіравання3

У Расіі беларус знайшоў чужы пашпарт. Тады спаліў свой беларускі і вырашыў прарывацца ў Нарвегію1

Адзін з кіраўнікоў ФІФА звольнены пасля крытыкі плана Інфанціна

Статкевіч: Пяць гадоў таму з нашым народам здарылася трагедыя48

Украінскія беспілотнікі атакавалі Маскву. Атака стала найбуйнейшай за два гады2

Наваполацкі НПЗ рыхтуецца да планавага рамонту. Гэта кепская навіна для Расіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?2

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць