Вайна

Расіяне ўпершыню выкарысталі ва Украіне ўдарны БПЛА «Герань-5»

У пачатку 2026 года падчас камбінаваных паветраных атак на Украіну расійскія войскі ўпершыню выкарысталі новы ўдарны беспілотнік «Герань-5». Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны атрымала першыя ўзоры для даследавання і апублікавала падрабязнасці.

Новы апарат большы за папярэднікаў. Беспілотнік мае даўжыню каля 6 метраў і размах крылаў да 5,5 метра. Маса баявой часткі складае каля 90 кг, заяўленая дальнасць паражэння — каля 1 000 км.

У адрозненне ад класічных «Гераняў», гэты дрон выкананы па нармальнай аэрадынамічнай схеме (крыло дрона размешчана спераду, а хваставая частка ззаду, як у звычайных самалётаў).

Ваенныя эксперты ГУР адзначаюць, што «Герань-5» не з'яўляецца цалкам расійскай распрацоўкай. Ён мае істотнае канструктыўнае падабенства з іранскім беспілотнікам Karrar.

Паводле інфармацыі ГУР, расіяне таксама распрацоўваюць варыянты выкарыстання «Герань-5» з авіяцыйных носьбітаў, у прыватнасці самалётаў Су-25, з мэтай павелічэння дальнасці. Асобна разглядаецца магчымасць аснашчэння апарата ракетамі класа «паветра-паветра» для супрацьдзеяння ўкраінскай авіяцыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Павел Севярынец расказаў, як яго ў турме паставілі на экстрэмісцкі ўлік3

Усё больш расіян задумваюцца аб пераездзе ў Беларусь36

Былога памежніка і кіроўцу «Трансгаза» з Новалукомля асудзілі за палітыку1

Алесь Бяляцкі: Сітуацыя ў Беларусі цяпер самая трагічная і крытычная9

Мінская пенсіянерка заплаціла выкуп за «арабскага мільянера». Ён развёў яе двойчы3

У алімпійскай чэмпіёнкі Ганны Гуськовай перад Алімпіядай памерла мама1

15‑гадовы акцёр з Гродна з надрывам зачытаў «Гой ты, Русь моя, родная». І справядліва адхапіў ад беларусаў41

Хірург-афтальмолаг расказаў пра першыя сімптомы катаракты3

Забіла мужа і напісала дзіцячую кнігу, каб перажыць гора. Як выкрылі пісьменніцу8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць