Свет1414

Кіруючая партыя Германіі хоча высылаць сірыйцаў, якія беглі ад грамадзянскай вайны, назад на радзіму — нават рэгулярнымі рэйсамі

У новым 2026 годзе адна з партый кіруючай кааліцыі Германіі, Хрысціянска-сацыяльны саюз (ХСС), плануе вярнуць «большасць» сірыйцаў, якія атрымалі ў краіне прытулак, назад на радзіму. ХСС таксама настойвае на змене курсу ў дачыненні да ўкраінскіх бежанцаў.

Прыбыццё сірыйскіх бежанцаў у Германію ў 2015 годзе. Фота: Wikimedia Commons

Пра гэта піша нямецкае выданне BILD.

Праз больш як год пасля заканчэння грамадзянскай вайны ў Сірыі толькі з Турцыі на радзіму вярнуліся звыш паўмільёна бежанцаў. У Германіі ж колькасць прашэнняў аб прытулку не змяншаецца, у той час як дэпартацый не стала больш.

Баварская кіруючая партыя ХСС абяцае на 2026 год «наступальную дэпартацыйную кампанію». У праграмным дакуменце зямельнай групы ХСС у бундэстагу дэпутаты запатрабавалі праводзіць дэпартацыі рэгулярнымі авіярэйсамі, у тым ліку «ў Сірыю і Афганістан».

Паколькі грамадзянская вайна ў Сірыі скончылася, «для большасці сірыйцаў, якія атрымалі ў Германіі часовае права на знаходжанне ў сувязі з вайной, адпадае падстава для абароны», — лічаць у партыі.

Да гэтага часу на практыцы дэпартацыі часта зрываюцца, калі асобы, якіх высылаюць, аказваюць супраціў або хаваюцца ў дзень высылкі. Эксперты патрабуюць большай жорсткасці з боку заканадаўчых органаў, а таксама дадатковых праграм, якія зрабілі б добраахвотнае вяртанне больш прывабным.

Напрыклад, даследчык міграцыі Даніэль Цім прапанаваў дазволіць сірыйцам паездкі на радзіму, якія дагэтуль забароненыя для бежанцаў. Улады Турцыі і Францыі ўжо дазволілі такія візіты, спадзеючыся тым самым паскорыць добраахвотнае вяртанне сірыйцаў.

Варта адзначыць, што з канца 2024 года Турцыя паведаміла аб прыкладна 550 тысячах выездаў сірыйскіх грамадзян, у той час як Германія нават у 2025 годзе зарэгістравала амаль 25 тысяч новых заяў аб прадастаўленні прытулку ад сірыйцаў.

ХСС таксама пераконвае ў неабходнасці змены курсу ў дачыненні да ўкраінскіх бежанцаў. Партыя будзе дамагацца таго, «каб, у прыватнасці, ваеннаабавязаныя ўкраінскія мужчыны рабілі свой унёсак у абарону сваёй краіны».

Каментары14

  • А
    02.01.2026
    Заўсёды дзіўлюся як беларусы радуюцца такім навінам. Нас гэта таксама чакае. І дай бог, каб не да таго, як лука сканае. І калі вы думаеце, што вас выратуе ваша бледная скура ці "хрысціянскі менталітэт", то вас чакае сюрпрыз.
  • Юзік
    02.01.2026
    Калі гэта не зробіць ХСС, то гэта зробіць АфД, што будзе фіаска для ўсёй Еўропы
  • Так
    02.01.2026
    Ё, наступнымі прапаную выслаць украінцаў з Данбаса назад, як толькі Трамп дасягне міру.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць