Эканоміка

У Віцебску збіраюцца рабіць тэхнапарк на тэрыторыі завода «Віцязь»

Частку тэрыторыі віцебскага завода тэлевізараў «Віцязь» плануюць выкарыстаць для будаўніцтва гарадскога тэхнапарка. Пра гэта 24 снежня падчас наведвання Віцебскай вобласці паведаміў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Раман Галоўчанка.

Завод «Віцязь». Фота: БелТА

Паводле слоў Рамана Галоўчанкі, у Беларусі варта пашыраць досвед тэхнапарка, створанага на базе Мінскага матацыклетна-роварнага завода, і Віцебск не павінен заставацца ўбаку ад гэтых працэсаў. Пакуль пытанне знаходзіцца на пачатковым этапе разгляду, але, як адзначыў чыноўнік, праца будзе весціся даволі хутка.

Цяпер, па словах Галоўчанкі, аблвыканкам звярнуў увагу кіраўніцтва «Віцязя» на наяўнасць лішніх плошчаў, якія не выкарыстоўваюцца. Іх прапануюць альбо перапрафіляваць, альбо знесці.

Таксама плануецца такая схема, пры якой банкі будуць непасрэдна ўключаныя ў праект і часткова стануць удзельнікамі тэхнапарка. Гаворка ідзе не толькі пра фінансаванне стварэння інфраструктуры, але і пра падтрымку стартапаў, якія будуць развівацца на гэтай пляцоўцы.

Ацэньваючы эканамічную сітуацыю ў рэгіёне ў цэлым, кіраўнік Нацбанка адзначыў, што Віцебская вобласць працуе ў складаных умовах, аднак мае істотны патэнцыял для росту. Асобную ўвагу, паводле яго, неабходна надаць прадпрыемствам з хранічнымі фінансавымі праблемамі, па якіх трэба прымаць нялёгкія, але неабходныя рашэнні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць