Улада

АДКБ заклікала да ядзернага раззбраення

Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) заклікае ўсе краіны, якія валодаюць ядзернай зброяй, далучыцца да намаганняў Расіі і ЗША і больш актыўна рабіць свой унёсак у раззбраенчы працэс. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве дзяржаў — членаў АДКБ па выніках нефармальнага саміта, які прайшоў 8 мая ў падмаскоўнай рэзідэнцыі «Горкі».

Удзельнікі саміта віталі падпісанне дагавора паміж РФ і ЗША аб мерах па далейшым скарачэнні і абмежаванні стратэгічных наступальных узбраенняў і адзначылі прынцыповае значэнне замацавання ў дакуменце ўзаемасувязі паміж стратэгічнымі наступальнымі і стратэгічнымі абарончымі ўзбраеннямі.

«Дзяржавы — члены АДКБ разглядаюць гэтае пагадненне як важны элемент архітэктуры міжнароднай бяспекі, які адлюстроўвае істотны ўнёсак Расіі і ЗША ў справу ядзернага раззбраення і нераспаўсюджвання», — гаворыцца ў заяве.

У дакуменце зазначаецца, што новы дагавор замяняе адно са значных у гісторыі пагадненняў у сферы раззбраення — дагавор паміж СССР і ЗША аб скарачэнні і абмежаванні стратэгічных наступальных узбраенняў ад 1991 года (ДСНВ).

Лідэры краін АДКБ адзначылі, што разам з РФ і ЗША ўдзельнікамі ДСНВ з’яўляліся Беларусь, Казахстан і Украіна.

«Гістарычная роля згаданага дагавора была б няпоўнай без значных намаганняў па яго рэалізацыі, прынятых гэтымі дзяржавамі», — зазначаецца ў дакуменце.

У заяве гаворыцца, што добраахвотная адмова Беларусі, Казахстана і Украіны ад ядзернай зброі і далучэнні да Дагавора аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі ў якасці дзяржаў, якія не валодаюць ядзернай зброяй, дабратворна адбіліся на стратэгічнай стабільнасці ў цэлым.

У дакуменце падкрэсліваецца важнасць пацвярджэння РФ і ЗША гарантый бяспекі Беларусі, Казахстану і Украіне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы13

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Усе навіны →
Усе навіны

На Вялікай ціхаакіянскай смеццевай пляме знайшлі дзясяткі відаў жывых істот5

У чарнобыльскай зоне штогод ловяць да 30 тон рыбы4

У Мядзелі на беразе возера паставілі фігуру рыцара ФОТЫ7

Еўропа мае запасы авіяпаліва толькі да лета. Чаму так сталася і што рабіць?4

У Гомелі на набярэжнай расцвілі магноліі, якія збіралі па ўсёй Беларусі ФОТАФАКТ1

Аляксандр Надсан першы раз прыехаў у Беларусь пасля сарака гадоў эміграцыі. Мінская моладзь нечакана знайшла ў ім тое, чаго не бачыла ў сваіх бацьках8

Баксёр Ян Хелін, які выступаў за Бельгію, пераедзе ў Беларусь2

У Чэхіі турысты гулялі па гарах і знайшлі скрынку з золатам амаль на паўмільёна еўра3

«Відаць, што апоры развальваюцца». Стан аднаго з мінскіх мастоў цераз Свіслач выклікае трывогу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы13

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць