Плюшавая гусь, красоўкі і «каб тата быў побач»: пра што мараць дзеці беларускіх палітвязняў перад Калядамі
Сёлета, збіраючы заяўкі на Калядны сбор для дзяцей палітвязняў і вызваленых, арганізатары папрасілі бацькоў напісаць, пра што марыць іх дзеці. На сёння ёсць 136 заявак (чакаем каля 200), а жаданні пазначаныя ў 78 з іх.

Найчасцей сустракаюцца — новыя смартфоны, планшэты і падобная электроніка. На другім месцы — канструктары Lego і іншыя цацкі: ад машынак на пульце да плюшавага гуся і вялікага дыназаўра.
Прыклады са спіса:
- «Старэйшы вельмі хоча тэлефон. Малодшы — вялікага дыназаўра»,
- «Вялікую машыну на пульце кіравання або робата»,
- «Плюшавую гусь»,
- «Мабільны тэлефон (свой стары і разбіты)».
Ёсць і такія жаданні, дзе патрэбны сапраўдны цуд: «Дзеці мараць, каб тата быў побач».
Фонд BYSOL збірае па 100 еўра на дзіця, каб хаця б частка гэтых мараў здзейснілася. На 200 дзяцей трэба 20 000 еўра, пакуль сабрана амаль 4800.
Далучыцца можна тут
-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары