Грамадства55

«Ён сапраўды як мала хто заслужыў яе» — Мілінкевіч пра прэмію для Пачобута

«Прэмія Сахарава ўзмоцніць шанцы Пачобута на вызваленне і дапаможа іншым палітвязням».

Колішні лаўрэат прэміі Сахарава, былы кандыдат на прэзідэнты, а цяпер дарадца Святланы Ціханоўскай Аляксандр Мілінкевіч павіншаваў Анджэя Пачобута з узнагародай.

«Ён сапраўды як мала хто заслужыў яе. Я яго ведаю тысячу гадоў. Мы з аднаго гораду. Мы разам адраджалі польскасць і беларускасць у Горадні. Гэта чалавек адраджэння, вельмі смелы, мужны чалавек, чалавек ідэі, каштоўнасцяў. І я думаю, што ён заслужыў гэтую прэмію, і яна, безумоўна, узмоцніць яго шансы на тое, каб быць вызваленым, як і дапаможа іншым беларускім палітвязням».

Мілікевіч у размове са «Свабодай» падкрэслівае, што Лукашэнка не вызваляе палітвязняў з той прычыны, што яны атрымалі прэстыжныя прэміі.

«Лукашэнка толькі тады вызваляе палітвязняў, калі ён баіцца, што не будзе далей кіраваць Беларуссю. Так было ў часы агрэсіі ў Грузіі, потым анексія Крыма, і тады вызваляліся палітвязні. І зараз ён таксама баіцца, што Пуцін прайграе вайну. І ён будзе вызваляць палітвязняў, я ў гэтым упэўнены, у тым ліку Анджэя».

Паводле палітыка, ЕС прыняў слушнае рашэнне, аддаўшы прэмію двум журналістам.

«Мала хто, як журналісты, робяць вялікую справу ўсталявання ў свеце дэмакратыі, свабоды, правоў чалавека. Мы дажыліся да такіх часоў, што дэмакратый стала ўжо менш, чым дыктатур. У свеце перамагаюць ідэі лічбавага таталітарызму, кіраванага хаосу. І нават вядучая краіна свету перастае дбаць пра дэмакратыю ў іншых дзяржавах. Гэта, канешне, вельмі цяжкія, няпростыя часы, і такія героі, сапраўдныя героі як Анджэй Пачобут вельмі важныя як сымбалі, як людзі, на якіх трэба раўняцца», — кажа ён.

Журналіст і актывіст польскай меншасці ў Беларусі Анджэй Пачобут арыштаваны быў увесну 2021 года ў межах так званай «справы Саюза палякаў на Беларусі». Гродзенскі абласны суд прысудзіў яго да 8 гадоў калоніі строгага рэжыму. Актывіста прызналі вінаватым у «закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы» і «распальванні нацыянальнай варожасці». Палітычны характар прысуду быў прызнаны беларускімі праваабаронцамі і міжнароднай супольнасцю.

Пасля вынясення гэтага жорсткага прысуду 10 лютага 2023 года Польшча ў адказ рэзка ўзмацніла санкцыйны ціск, закрыўшы адзін з двух ключавых пунктаў пропуску на мяжы — «Баброўнікі» («Бераставіца»).

Каментары5

  • Ёсік
    22.10.2025
    Беларусь мела шанец быць сапраўднай еўрапейскай краінай, але няма большых рускіх, як беларусы, савок не адпускае насельніцтва, ці насельніцтву спадабаецца савок, усё забыцца не могуць на бясплатныя кватэры, што іхныя дзеці й унукі гэтую тэму абсмоктваюць, хаця самі пры тым смярдзючым, жабрацкім саўке не жылі. А сёняшні кіраўнік ператварыў краіну ў адзін вялікі саўгас Гарадзец.
  • Больше аматарау польского?
    22.10.2025
    Почобуту желаю свободы, конечно, но...Поляк хвалит поляка. Милинкевич вообще кадр, однажды в интервью рассказывал как ему надоела "импэрская" история Белоруси и он изучал историю Белоруси по .... барабанная дробь... польскому учебнику.
  • пра той народ
    22.10.2025
    Ёсік, усё так. Навта пра старых прасавецкіх не кажучы, вось колькі маладых, якія закахваныя ў Расію ды яе прадукты, асабліва музыку. І не толькі ў Беларусі, але таксама за мяжой. Дзе расейскія канцэрты, там беларусы, у тым ліку прадстаўнікі новай апазіцыі. Тожебелорусы.

Цяпер чытаюць

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў8

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Дачка Умара Джабраілава не верыць у самазабойства бацькі. Яна звязвае яго смерць са справай Эпштэйна2

«Вейшнорыю» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»7

ЕСПЧ разглядае скаргу беларускі, якую Літва пазбавіла дазволу на жыхарства — жанчына 20 гадоў працуе на дзяржаўным тэлебачанні11

СПА Кувейта памылкова збіла адразу тры амерыканскія самалёты14

Колькі разоў за жыццё мы перажываем палкае каханне?5

«Басейны закрытыя, на пляжы рэкамендуюць не хадзіць». Што кажуць турысты ў ААЭ і Катары

Статкевіч заклікаў еўрапейцаў стварыць і ўзброіць Беларускі добраахвотніцкі корпус60

«Усю справу жыцця — усё разбурылі». Што вядома пра справу выдання «Інтэкс-Прэс», рэдактары якога атрымалі вялікія турэмныя тэрміны1

Лосік расказаў, як эпічна спаліўся падсадны арыштант у камеры СІЗА КДБ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў8

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць