Міністарка абароны Літвы: Беларусь — свядомы і актыўны ўдзельнік банды
Міністарка абароны Літвы Давіле Шакалене падчас сустрэчы міністраў абароны краін НАТА скептычна выказалася адносна магчымасці ўдзелу афіцыйнага Мінска ў мірных перамовах аб расійска-ўкраінскай вайне.

Давіле Шакалене. Фота: Reform.news
«Беларусь вельмі актыўна супрацоўнічае з Расіяй у агрэсіі супраць Украіны… Давайце ўспомнім пра ўкраінскіх дзяцей, якія былі выкрадзеныя з Украіны. Беларусь вяртала іх Украіне? Не! Іх перадавалі Расіі. Беларусь — свядомы і актыўны ўдзельнік банды», — сказала Давіле Шакалене ў адказ на пытанне журналіста Reform.news пра жаданне беларускіх уладаў узяць удзел у магчымых мірных перамовах.
Сустрэча міністраў абароны 32 краін — членаў НАТА праходзіць у Бруселі 14‑15 кастрычніка.
Офіс Ціханоўскай сапраўды разглядае пераезд у іншую краіну. Найперш — у Польшчу
Магчыма, выйдуць на свабоду палітвязні. Аднак глабальна Беларусь застанецца дыктатурай і пад расіянамі
«ЗША хочуць нармалізацыі літоўска-беларускіх адносін. Адсюль і рухі з офісам Ціханоўскай»
Пазняк папярэдзіў пра агентаў сярод вызваленых палітвязняў і парадаваўся праблемам Ціханоўскай
Каментары
У такім выпадку пытаньне, чаму ў міністаркі такая розьніца ў падыходах ? Ці мае яна права рабіць такія закіды беларусам, і ў сувязі з гэтым ужываць назву нашай краіны без усялякіх удакладненьняў ? Ліетувісы ж не пратэставалі супраць тых злачынстваў, і іх не кідалі тысячамі за краты, як гэта ёсьць у Беларусі сёньня... І так цягам усёй гісторыі, маўчалі ў 1410, у 1794, у 1831, у 1863, 1940, 1941... Я лічу, што мае пытаньні маюць права на існаваньне й патрабуюць адказу !