Кіроўца збіў у Оршы 85‑гадовую жанчыну і спрабаваў яе адцягнуць з дарогі
Пазней яна памерла ў бальніцы.

Усё адбылося паблізу дома №3 па вуліцы Дзяржынскага ў Оршы, піша Onliner.by.
ДАІ апублікавала відэа здарэння: момант наезду не відаць, аднак, наколькі можна разгледзець, мужчына спрабаваў адцягнуць жанчыну пасля ДТЗ.
У выніку ён пакінуў яе на праезнай частцы, сеў у машыну і з’ехаў. Пазней яго затрымалі на выездзе з горада.
85‑гадовая пешаход памерла ў бальніцы. Заведзена крымінальная справа.
Каментары