Паводле «Базы», папярэдне, 18‑гадовы хлопец хацеў адпомсціць за сваё адлічэнне з тэхнікума будаўніцтва і эканомікі.

Напад на тэхнікум у Архангельску адбыўся падчас першага ўрока. Паводле звестак «Базы», дзверы ў кабінет адчыніліся і ўварваўся хлопец, ён быў з нажом і ў масцы з усмешкай.
Нападнік пабег да трыбуны, дзе стаяла выкладчыца, і ўдарыў яе нажом у спіну каля трох разоў, а потым пачаў біць у шыю.
Затым ён кідаўся на ўсіх запар, пакуль яго не скруцілі іншыя студэнты.
«Я з аднагрупнікам пачуў крыкі з калідора, павярнуліся, пасля чаго выбягае ён у масцы і ў пальчатках без пальцаў, з нажом у руках. Спрабуе выбегчы з тэхнікума, дзверы зачыненыя на шпінгалет, яго пінаюць у гэты момант два чалавекі, якія за ім беглі, — ён адрывае шпінгалет і ўцякае. Пасля чаго я і мой знаёмы з групы выбягаем за ім, каля варот ён паспрабаваў мяне пырнуць, я паспяхова ўхіліўся, і ён пабег далей. Ужо падбягаючы да дарогі, ён зноў спыняецца — я яму кажу: «Кідай нож, табе ***!» Ён здымае маску, пальчаткі, кідае нож, мы яго заломваем і вядзём у тэхнікум», — расказаў адзін са студэнтаў.
Папярэдне, пацярпелі настаўнік рускай мовы, сацыяльны педагог і адзін са студэнтаў.
Нападніка раней адлічылі з тэхнікума праз дрэнную паспяховасць.
Каментары