Культура1010

У Бабруйску зносяць дом рабіна — адзін з найпрыгажэйшых драўляных дамоў горада

Паводле зацверджанага генеральнага плана горада дом з'яўляўся каштоўнай драўлянай забудовай.

Дом па вуліцы Карла Лібкнехта, 57 адзін з найбольш багата дэкараваных і добра захаваных драўляных дамоў у Бабруйску. Фота: komkur.info.

Пра знос дома па вуліцы Карла Лібкнехта, 57 паведаміў партал komkur.info.

Дом быў узведзены яшчэ да рэвалюцыі на тагачаснай Сталыпінскай вуліцы. Суседні будынак занальнага дзяржаўнага архіва быў пабудаваны на рэштках былой сінагогі, таму найбольш верагодна, што гэты раскошны дом побач належаў сям'і рабіна. 

Знос дома па вуліцы Карла Лібкнехта, 57. Фота: komkur.info.
Вуглавы мезанін і зашклёная веранда — усё ў выдатным стане. Фота: komkur.info.

Дыхтоўны дом меў вуглавы дваровы мезанін, з'яўленне якога не вельмі зразумелае — напрошваецца думка пра суку, імправізаваны шацёр, у якім прававерныя іўдзеі павінны здзяйсняць трапезу, а ў добрае надвор'е і начаваць, у час адзначэння Свята шатроў (Сукота). 

Тонкая скразная разьба карон аконных ліштваў. Фота: komkur.info.

Дом дайшоў да нашага часу ў надзвычайна добрым стане, без перабудоў: захавалася зашклёная веранда з двара, дэкор з разьбянымі падзорамі, ліштвы з тонка выкананымі каронамі, двайныя дзверы з фігурнымі філёнгамі і накладнымі элементамі, складаны каваны казырок над уваходам — нічога падобнага больш у горадзе няма.

Знос дома па вуліцы Карла Лібкнехта, 57. Фота: komkur.info.
Разбураны мезанін дома. Від з боку двара. Фота: komkur.info.

Калі не браць да ўвагі знакаміты асабняк купчыхі Кацнельсон, які быў выкананы па праекце прафесійнага архітэктара, то дом па вуліцы Карла Лібкнехта, 57 — найлепшы ўзор жылой драўлянай народнай архітэктуры ў горадзе, а можа нават ва ўсёй Магілёўскай вобласці.

Фрагмент каванага казырка. Фота: komkur.info.
Фрагмент каванага казырка. Фота: komkur.info.

Як адзначае тэлеграм-канал «Спадчына», будынак быў абазначаны як каштоўная драўляная забудова на гісторыка-архітэктурным апорным плане горада — частцы генеральнага плана Бабруйска, якім вызначаецца ўся каштоўная забудова. 

Тым не менш афіцыйнага ахоўнага статусу будынак так і не атрымаў, а перад зносам ні мясцовыя ўлады, ні краязнаўчы музей не парупіліся пра тое, каб зняць з дома і захаваць частку драўлянага дэкору і казырок, як робяць у Магілёве і Гомелі, дзе сітуацыя з захаваннем драўлянага дойлідства таксама катастрафічная.

Уваход у дом з багата дэкараванымі дзвярыма і каваным казырком. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Каментары10

  • .
    21.08.2025
    Пра рабіна ўсё ж фантазія, версія, пра што і крыніца кажа двойчы.

    А так, вядома, злосці не хапае. Ім не да законаў, не да прыгажосці, не да сумлення.
  • Сава
    21.08.2025
    Адно пытанне: навошта? Каму замiнае? Рытарычна, бо адказ на паверхнi.
  • даведка
    21.08.2025
    Не должен старый дом некого раввина выглядеть лучше, чем новый дом некого Лукашенко в деревне Александрия Шкловского района, Могилёвской области...

Цяпер чытаюць

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме4

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША ўжо запланавалі наземную аперацыю ў Іране1

«Яе вывелі з Польшчы». Былая афіцэрка Агенцтва ўнутранай бяспекі — пра тое, што Мельнікава знайшлася23

Лукашэнка і Кім Чэн Ын заключылі дамову аб дружбе і супрацоўніцтве1

Трамп: Іранскія перамоўшчыкі ў ЗША баяцца, што іх заб’юць

Навукоўцы папярэджваюць: сэксуальнае ўстрыманне для мужчын шкоднае5

Зяленскі: ЗША хочуць, каб Украіна выйшла з Данбасу ў абмен на гарантыі бяспекі7

Еўрасаюз замарозіў крэдытны план на 16 мільярдаў еўра для Венгрыі за тое, што тая замарозіла 90 мільярдаў для Украіны5

Рада БНР вярнула частку дзяржаўнага архіва, што заставалася недасяжнай паўстагоддзя. Яе перададуць у лонданскую Скарынаўку1

Паказалі першы тызер новага серыяла пра Гары Потэра ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме4

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць