Свет44

Германія страціла першае месца ў Еўрасаюзе па папулярнасці сярод бежанцаў

Ахвотных застацца ў Іспаніі і Францыі цяпер больш.

Бульвар Унтэр-дэн-Ліндэн у Берліне — адна з найбольш знакамітых вуліц у свеце. Фота: Wikimedia commons

Колькасць запытаў на прадастаўленне прытулку ў Германіі за студзень-чэрвень 2025 года склала 65 495. Такія дадзеныя ўтрымліваюцца ў канфідэнцыйнай справаздачы Еўракамісіі, пра якую паведамляе газета Welt.

Цяпер Германія займае трэцяе месца сярод еўрапейскіх краін па колькасці хадайніцтваў аб прадастаўленні прытулку, саступаючы Іспаніі (76 020) і Францыі (75 428).

Самыя нізкія паказчыкі зарэгістраваныя ў Венгрыі (47), Славакіі (84) і Літве (152).

Агульная колькасць тых, хто просіць прытулку ў Еўрапейскім Саюзе, а таксама ў Нарвегіі і Швейцарыі, склала 388 299 чалавек за першае паўгоддзе. Сярод іх большая частка прыбыла з Венесуэлы (48 413), Афганістана (41 127) і Сірыі (23 307).

Каментары4

  • Вось табе і лабадэна!
    05.07.2025
    Цікава, чаму ніхто не хоча ў Літву, калі там ВУП на душу насельніцтва, як у Ізраілі? Можа, яны не чыталі нашых аналітыкаў?
  • Жвір
    05.07.2025
    Чаму яны лезуць у ЭЗ, а не ў Казахстан, Грузію (мурыны), Таджыкістан (у афганцаў адна мова), К'ювайт (сірыйцам рай), Расею (Венезуэля) ? Дзе лёгіка ?
  • Максим Дизайнер
    06.07.2025
    Жвір, Потому что Сирия - светское государство. И ходить в Кувейт круглый год в паранже не хотят. И это, учи мову, а то последних 3% беларуско говорящих распугааешь своими "мелагучными" Венезуэлями.

Цяпер чытаюць

Моцны смерч нарабіў бяды ў Гарадоцкім раёне ФОТЫ3

Моцны смерч нарабіў бяды ў Гарадоцкім раёне ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Італіі знайшлі цела 18-гадовай украінскай студэнткі. У дзень смерці ёй адмовілі ў працягу стажыроўкі

Начальнік сувязі 8-й арміі загінуў у выніку ўдару ўкраінскімі ракетамі

Толькі адзін выпускнік здаваў цэнтралізаваны экзамен па гэтым прадмеце3

Наталля Пяткевіч працягвае выгульваць амерыканскі гардэроб16

Кінолаг расказала пра просты тэст на выхаванасць сабакі1

Трамп абяцаў Пуціну разбамбіць Маскву к чортавай мацеры, калі Расія нападзе на Украіну6

«Вагнер» завербаваў людзей у Лондане, каб тыя выкралі расійскага бізнэсмена Чычваркіна. Адзін з іх перапісваўся з «Minsk KGB»6

Як Трамп выкарыстоўвае «тэорыю вар'ята», каб мяняць свет пад сябе. І ў яго атрымліваецца4

«У вас ёсць усяго некалькі хвілін». Што рабіць, калі навальніца, ураган або смерч засталі на прыродзе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Моцны смерч нарабіў бяды ў Гарадоцкім раёне ФОТЫ3

Моцны смерч нарабіў бяды ў Гарадоцкім раёне ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць