Грамадства22

Для аграсядзіб рыхтуюць новыя абмежаванні

Міністэрства спорту і турызму вынесла на грамадскае абмеркаванне законапраект, у якім прапануецца забараніць аграсядзібам праводзіць спартыўныя і аздараўленчыя мерапрыемствы.

Фота ілюстрацыйнае

Як тлумачыцца ў дакуменце, уладальнікі аграсядзіб нібыта незаконна аказваюць паслугі па пракаце спартыўнага інвентару і займаюцца дзейнасцю, якая не адпавядае нормам для правядзення фізкультурна-спартыўных заняткаў.

Акрамя таго, улады хочуць стварыць цэнтралізаваную базу даных пра ўсіх, хто займаецца агра– і экатурызмам. У будучыні гэтая дзейнасць павінна будзе праводзіцца толькі з афіцыйнага дазволу мясцовых уладаў і пад іх кантролем.

Такія змены могуць значна абмежаваць магчымасці аграсядзіб і ўскладніць вядзенне гэтага віду бізнэсу.

Каментары2

  • Gorliwy Litwin
    17.06.2025
    ого, незаконна здаюць у арэнду лыжы, ровары і футбольныя мячы?! Якое жахлівае злачынства супраць хтанічна-аграрнага культурнага коду.
  • Сымон
    17.06.2025
    Лукашысцкія улады ў сваім зацісканні любой свабоды кацяцца ў поўны трэш. У чым праблема, калі аграсядзіба дасць у арэнду турыстам ровар, квадрацыкл альбо электратранспарт для агляду краявідаў?! Альбо калі турыстам апроч культурніцкага развіцця прапануецца пэўнае аздараўленне? У рэшце рэшт у Турэччыні турысты ня толькі выпраўляюць здароўе, але таксама актыўна наведваюць тамтэйшыя краявіды, і дзяржава гэта толькі падтрымлівае. Усё гэта ў чарговы раз даказвае, што нельга інвеставаць у дыктатарскую Беларусь.

Цяпер чытаюць

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Усе навіны →
Усе навіны

Адміністрацыя Трампа збіраецца адклікаць 200 тысяч турыстычных віз у тых, хто прыехаў па іх у краіну і папрасіў прытулак4

Беларусы прывезлі з Капенгагена «крыж каралевы Сафіі». Гісторыкі называюць яго біжутэрыяй за 4000 еўра14

У Купалаўскім тэатры расійскія рэжысёры правядуць творчую лабараторыю, у якой абяруць спектакль для рэпертуару12

Каб захаваць першы радок у сусветным тэнісе, Арыне Сабаленцы трэба толькі перамагаць на US Open11

ЗША зноў не далучыліся да сумеснай заявы з асуджэннем Расіі ў ААН10

Расія знішчыла склад Чырвонага Крыжа ў Херсоне

Расійская спявачка Вікторыя Дайнека мала таго што пракацілася з канцэртамі па акупаваных тэрыторыях, дык яшчэ і пастраляла19

Статкевіч: Зараз толькі фармальная незалежнасць пакуль ратуе нас ад наўпроставага ўцягвання ў расійска-ўкраінскую вайну13

Завяршыць рамонт моста цераз Свіслач у Мінску плануюць да пачатку верасня

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць