Спорт11

Лонданскі «Чэлсі» выйграў Лігу канферэнцый

Лонданскі «Чэлсі» выйграў Лігу канферэнцый — трэці па значнасці еўрапейскі футбольны турнір.

Фота: інстаграм ФК «Чэлсі»

У фінальным паядынку, што прайшоў учора ў польскім Уроцлаве, «Чэлсі» перамог іспанскі «Бетыс» з лікам 4:1. 

Іспанцы першымі забілі ў матчы: у першым тайме вызначыўся Абдэ Эзалзулі.

«Чэлсі» чатыры разы забіў у другім тайме: Энца Фернандэс, Нікалас Джэксан, Джэйдан Санча, Мойзэс Кайсэда.

«Чэлсі» мае ўсе галоўныя еўрапейскія трафеяў, якія разыгрываліся ў розны час. Клуб двойчы выйграваў Лігу чэмпіёнаў (2012, 2021), Лігу Еўропы (2013, 2019), Кубак уладальнікаў кубкаў, які праводзіўся да 1999 года (1971, 1998), а таксама Суперкубак УЕФА (1998, 2021).

У мінулую сераду, 21 мая, Лігу Еўропы выйграў англійскі «Тотэнхем», што перамог у фінале «Манчэстэр Юнайтэд».

У гэту суботу ў фінале Лігі чэмпіёнаў згуляюць ПСЖ і «Інтэр».

Каментары1

  • бабруйчанін
    29.05.2025
    Колькі млрд $€ скрал Рома Абрамовіч у рф каб набыць сабе " цацку" і англійскім заўзятарам шчасце?))
    Памятаю як ганарылісь у рф набыццем гэтай " чэлсі" ))
    У Вас спі..лі а Вы шчаслівы кажу? Газ наш чэлсі наша..
    Паказваю " запальнічніку" Вось гэта мой газ а у цябе запалкі дагэтуль.

Цяпер чытаюць

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што расчараваны і шакаваны дзеяннямі Расіі1

Акадэмікам Расійскай акадэміі навук абралі «кравасісю» часоў Януковіча 4

«Я яшчэ мог сумнявацца ў сабе. Але калі Маша такое зрабіла!» Невядомыя факты пра Віктара Бабарыку расказала яго адвакатка Наталля Мацкевіч7

Зяленскі: Расія адмаўляецца абменьваць беларускіх палонных ці палітвязняў9

Як плануюць праводзіць люстрацыю ў Беларусі і хто пад яе трапіць? Офіс Ціханоўскай прадставіў канцэпцыю43

На выбарах у Польшчы будзе фотафініш10

«Было зразумела, што і сюды дабяруцца». Ці будуць беларускія бізнэсмены выдаляць свае профілі з «Баймапкі»?

Стала вядома, калі адбыліся ператрусы ў медыя, пра якія паведаміў АНТ

«На дзіва моцна працуе геаграфічны фактар». Выдавец Андрэй Янушкевіч расказаў, як распаўсюджвае беларускія кнігі праз Amazon

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць