Грамадства1414

Пятрухіну забаранялі весці стрым з канфэрэнцыі ў Варшаве. Ён супраціўляўся, а пасля стаў таемна запісваць аўдыя

Падчас беларускай канферэнцыі ў Варшаве адзін з удзельнікаў спрабаваў весці запіс абмеркавання ў малой групе, хоць іншыя былі супраць. «Радыё Свабода» пагаварыла з удзельнікамі гісторыі.

Што адбылося

З 23 па 25 траўня ў Варшаве праходзіла IV Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету — пляцоўка, якая збірае дыяспару, ініцыятывы і арганізацыі для сумеснай працы, нэтворкінгу і абмену досведам.

Інцыдэнт адбыўся 24 траўня падчас працы ў групах. Панэль, дзе абмяркоўвалі дапамогу палітвязням, рэпрэсаваным, добраахвотнікам ва Украіне, мадэраваў кіраўнік фонду BySol Андрэй Стрыжак. У групе было каля 20 чалавек, у тым ліку былыя палітвязні. Сярод іх — блогер Сяргей Пятрухін. Ён вёў з канферэнцыі відэастрымы ў YouTube па некалькі гадзін.

Як бачна ў адным з такіх відэа, перад пачаткам абмеркавання тэмы панэлі Стрыжак прапанаваў некалькі правіл, напрыклад, выказвацца пасля паднятай рукі. Была таксама прапанова не весці стрымы, запісы, фота, відэа абмеркавання, каб група працавала спакайней і ўпэўнена з сырымі ідэямі. А ўжо вынікі працы ў коле ён прапаноўваў прадставіць на форуме.

Сяргей Пятрухін

У гэты час Пятрухін вёў жывы эфір з панэлі ў YouTube. На ягоным відэа не бачна, каб прысутныя выступалі супраць прапаноў Стрыжака, але некаторыя пацвердзілі, што яны супраць запісаў. На заўвагу з групы, што Пятрухін працягвае весці запіс, ён адказаў, што яму «ўсё роўна» (здымаць ці не здымаць), і працягнуў стрым. Ён таксама запэўніў, што можа не здымаць удзельнікаў панэлі, але правёў камерай па коле, паказаўшы, хто сабраўся, і толькі пасля пераключыў відэа на сябе.

«Я прапаную весці стрым, бо нас глядзяць людзі, сорак чалавек. Ім гэта цікава, і трэба паважаць. Мы адкрытае грамадства будуем, і павінна быць усё празрыста», — заявіў Сяргей Пятрухін.

За тры дні гэты стрым паглядзелі 2,7 тысячы чалавек. На заўвагу Пятрухіна «Мы працуем для людзей» адна з удзельніц групы адказала: «Мы таксама людзі».

Праца ў групах

У выніку Стрыжак як мадэратар папрасіў Пятрухіна пакінуць групу, матывуючы гэта тым, што іншым удзельнікам «няёмка працаваць». Блогер абурыўся. У групе гучалі як галасы «супраць здымкі», так і «ўсё роўна». Блогер прапанаваў, каб людзі выказаліся, калі яны супраць, хоць яны ўжо гэта зрабілі.

Пятрухін паўтараў: «Вы не група», прапаноўваў прагаласаваць. Яму адказвалі, што калі хаця б адзін чалавек супраць, то варта спыніць здымку. Ён жа пытаўся, хто ўвёў такія правілы і дзе яны запісаныя. Стрыжак адказаў, што правілы прапанаваў ён як мадэратар.

Пятрухін скардзіўся некаму, што Стрыжак нібыта выклікае на яго ахову. Людзі шмат разоў прасілі яго спыніць стрым або пайсці з групы. Перамовы доўжыліся каля пяці хвілін. У выніку блогер выключыў жывы эфір.

Патаемны аўдыёзапіс

Андрэй Стрыжак у каментары для «Свабоды» патлумачыў, што называе гэта не канфліктам, а інцыдэнтам з мэтай забеспячэння бяспекі. Ён нагадаў, што было некалькі працоўных групаў, і кожны мог выбраць сваю. Стрыжаку загадзя прапанавалі мадэраваць адну з іх.

«Да гэтай групы далучыўся Сяргей Пятрухін, які прыйшоў са сваім стрымам. Частка ўдзельнікаў адразу заявіла, што яны не гатовыя працаваць пры запісе і трансляцыі на ўвесь свет. З увагі на тое, што група прымае правілы сваёй працы аднагалосна, я мусіў правесці гэтае рашэнне. Група вырашыла такім чынам, і мы яго прынялі, на што Сяргей гучна абураўся», — узгадаў Стрыжак.

Ён адзначыў, што Пятрухін у выніку выключыў стрым і схаваў тэлефон. Але праз некаторы час адна з удзельніц заўважыла, што ён патаемна вядзе аўдыёзапіс.

«Гэта не можа быць абгрунтавана празрыстасцю або адкрытасцю працэсу. Калі ты ўдзельнічаеш у працы групы, ты або падпарадкоўваешся правілам, або не ўдзельнічаеш. Ён мог пайсці ў іншую групу або стаяць збоку з камерай», — каментуе Стрыжак.

Ён дадаў, што мусіў спыніць працу групы да вырашэння інцыдэнту. Прысутнічаў прадстаўнік арганізатараў, які настойліва прасіў адключыць і выдаліць запіс. Ці быў выдалены аўдыёзапіс — невядома.

«Я як мадэратар мусіў паведаміць пра гэта, каб усе, хто будзе мець справу з гэтым чалавекам, ведалі пра яго асаблівасці», — кажа Стрыжак.

Паводле яго, вынікі працы былі агучаныя, у тым ліку ў стрыме Пятрухіна.

«Пытанне толькі ў тым, што чалавек свядома парушыў дамоўленасці групы і гэта не стала перашкодай для патаемнага, несанкцыянаванага запісу», — адзначыў ён.

«Гэта сведчыць, што чалавек грэбуе дамоўленасцямі і імкнецца дасягнуць сваёй мэты. Для мяне гэта незразумела», — дадаў ён.

Недапушчальныя практыкі

На думку Андрэя Стрыжака, у будучыні варта ўводзіць агульны рэгламент паводзін журналістаў і блогераў. Напрыклад, выкарыстоўваць каляровыя знакі для тых, каго нельга здымаць. Ён адзначае, што як мадэратар не меў паўнамоцтваў выдаліць Пятрухіна.

«Калі б гэта была мая падзея, былі б дакладныя правілы. Пры іх парушэнні ўдзел быў бы немагчымы», — кажа ён.

«Мы працуем у таксічным асяроддзі. Любы можа весці патаемны запіс. Але калі ловім — трэба агучваць і падкрэсліваць, што гэта недапушчальна», — рэзюмуе Стрыжак.

Больш строгія меры канфідэнцыйнасці

Псіхолаг Наталля Скібская, удзельніца панэлі, адзначыла, што Стрыжак добра мадэраваў групу і правільна вызначыў межы. Паводле яе, група выступіла супраць здымкі, а не асабіста мадэратар.

Абмяркоўваліся станоўчыя прыклады дапамогі палітвязням, і іх разгалошванне магло нанесці шкоду. На думку Скібскай, Пятрухін правакаваў.

Паводле яе, адна з удзельніц заўважыла, што Пятрухін працягваў запіс на дыктафон, нават пасля выключэння стрыму. Арганізатар прасіў паказаць тэлефон.

«Андрэй адстойваў інтарэсы іншых. Адна дзяўчына была вельмі абураная. Гэта было непрыгожа», — кажа Скібская.

У канцы Пятрухін яшчэ хацеў зрабіць групавое фота.

«Факт удзелу ў такой канферэнцыі ўжо можа быць небяспечным. Публічнасць у такі момант недапушчальная», — адзначае яна.

Скібская падкрэсліла, што група страціла час праз інцыдэнт, і гэта была непавага да іншых.

«Калі ёсць рызыка правакацый, трэба заставацца больш закрытымі і трымаць межы. Я б уводзіла больш жорсткія меры канфідэнцыйнасці», — заключае яна.

«Свабода» таксама звярнулася па каментар да Сяргея Пятрухіна, але адказу не атрымала.

Каментары14

  • Nb tz
    27.05.2025
    Завербован или мудак.
  • Злобный вожык
    27.05.2025
    Всем выключить и сдать все, что работает от батареи, в коробку на входе под замок. Один фотограф от организаторов. Проблема решена.
  • ?
    27.05.2025
    Дурачок ці казачок.

Цяпер чытаюць

Аліеў параіў Украіне не згаджацца на акупацыю. Z-каналы заклікаюць рыхтавацца да вайны з Азербайджанам12

Аліеў параіў Украіне не згаджацца на акупацыю. Z-каналы заклікаюць рыхтавацца да вайны з Азербайджанам

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Прашу не крыўдзіцца, калі Сяргей выступае з нейкімі рэзкімі заявамі44

«Калі затопіць, адразу і не зразумееш, адкуль менавіта». У Мінску ёсць унікальны шматпавярховік, дзе ўсе кватэры — трохузроўневыя.2

Стала вядома пра вызваленне былога журналіста «Медыя-Палесся» Яўгена Нікалаевіча

Беларускі футбаліст у 25 гадоў перайшоў у 13-ы клуб у кар'еры

Гендырэктара ІТ-кампаніі адхілілі пасля відэа з падначаленай на канцэрце Coldplay7

Таматы ад 3 рублёў, агуркі таннейшыя за бульбу. Што прадаецца на Камароўцы ў выходныя

Сэкс-коўч беларускага паходжання Алекс Лэслі прыляцеў у Маскву і не быў затрыманы, нягледзячы на крымінальную справу11

Дзяржаўныя каналы нечакана паказалі, як выглядаюць рэзідэнцыі Лукашэнкі знутры. Раней камеры туды не траплялі29

Паказалі трэйлер айчыннай драмы «Класная»21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аліеў параіў Украіне не згаджацца на акупацыю. Z-каналы заклікаюць рыхтавацца да вайны з Азербайджанам12

Аліеў параіў Украіне не згаджацца на акупацыю. Z-каналы заклікаюць рыхтавацца да вайны з Азербайджанам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць