Грамадства5959

Латушка адмовіўся ісці ў адстаўку з-за знікнення Мельнікавай. Гэтага запатрабаваў Пятрухін

Пайсці ў адстаўку Латушку прапанаваў блогер і былы палітвязень Сяргей Пятрухін па «просьбе людзей з інтэрнэту», піша «Белсат».

На IV Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету, што праходзіць у Варшаве 23—25 траўня, асобную секцыю прысвяцілі пытанням з залі і з інтэрнэту да лідараў дэмакратычных сілаў.

Дэлегат Каардынацыйнай рады, блогер Сяргей Пятрухін спытаў са спасылкаю на «людзей у інтэрнэце»: ці не сорамна Паўлу Латушку пасля гісторыі са знікненнем спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай, чаму ён дагэтуль не сышоў у адстаўку, а «з’яўляецца на людзях»?

Пятрухін не ўдакладніў, з якой пасады мае пайсці Латушка. Той ёсць дэлегатам КР і лідарам найбуйнейшай фракцыі ў КР «Каманда Латушкі і рух «За свабоду»», да якой належала і Мельнікава, а таксама прадстаўніком Аб’яднанага пераходнага кабінету ў транзіце ўлады і намеснікам кіраўніцы Кабінету Святланы Ціханоўскай. Яшчэ Латушка — стваральнік і кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення.

«А за што мне павінна быць сорамна? — перапытаў Латушка Пятрухіна. — За тое, што з намі ваюе Галоўнае ўпраўленне выведкі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь? За тое, што супраць нас дзее КДБ? За тое, што я на гэтым тыдні атрымаў мэйл 151-ы пра тое, што «прынятая пастанова аб вашай фізічнай ліквідацыі»?»

Латушка нагадаў, што ў Польшчы распачалі ўжо дзве крымінальныя справы датычна спробаў ягонага забойства, таму ён мае ахову.

Паводле палітыка, адзін «вельмі ўплывовы чалавек у гэтай краіне» днём раней сказаў яму, што ўлады Беларусі гэтак дзейнічаюць супраць дэмакратычных сілаў, бо тыя моцныя і не здаюцца.

Латушка спытаў Пятрухіна, з кім ваюе ён, але той не адказаў, адзначыўшы, што пытаў пра адстаўку Латушкі не ён, а «людзі з інтэрнэту».

Каментары59

  • Везде и всюду
    25.05.2025
    Пятрухін не ўдакладніў, з якой пасады мае пайсці Латушка. Той ёсць дэлегатам КР1️⃣ і лідарам найбуйнейшай фракцыі ў КР2️⃣ «Каманда Латушкі і рух «За свабоду»3️⃣, да якой належала і Мельнікава, а таксама прадстаўніком Аб’яднанага пераходнага кабінету4️⃣ ў транзіце ўлады і намеснікам кіраўніцы Кабінету Святланы Ціханоўскай. Яшчэ Латушка — стваральнік і кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення.5️⃣

    [Зрэдагавана]
  • Fixa
    25.05.2025
    Пятрухін ня хоча пайсьці ў пешае падарожжа пасьля сваёй апошняй сэнсацыі з Бурбіцкім?
  • А куды схаваўся ад пытанняў Ю.Губарэвіч?
    25.05.2025
    «Каманда Латушкі і рух «За свабоду»», да якой належала і Мельнікава///
    А што наконт знікнення Мельнікавай кажа старшыня руху «За свабоду» і каардынатар Кадравага резерву Юрась Губарэвіч?

Цяпер чытаюць

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал16

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Усе навіны →
Усе навіны

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай26

Памёр адзін з акцёраў-блізнюкоў з папулярнага фільма «Нянькі»1

Самыя папулярныя браўзеры, сацсеткі і ШІ-пошукавікі ў Беларусі11

Выйшла кніга пра Зянона Пазняка. Яе рыхтавалі больш за 10 гадоў17

Былы расійскі губернатар Гладкоў адмовіўся ад канала з 400 тысячамі падпісчыкаў. У Крамлі былі незадаволеныя яго актыўнасцю

Беларусы незадаволеныя канцэртам «Тату» ў Мінску — бо артысткі спявалі не на рускай мове28

Арына Сабаленка, падобна, нецэнзурна выказалася ў бок украінскай тэнісісткі пасля сваёй паразы37

Дэталі аварыі на Міншчыне, дзе загінулі трое: 21‑гадовага кіроўцу пазбавілі правоў — але рашэнне не паспела ўступіць у сілу

Пуцін патрабуе вяртання НАТА да стану 1997 года40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал16

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць