Грамадства22

Прокурорка, якая ўдзельнічала ў палітычных працэсах, стала адвакаткай

Былая намесніца пракурора Фрунзенскага раёна Мінска Крысціна Асран на пачатку мая здала экзамен на тое, каб працаваць адвакатам. На гэта звярнуў увагу праваабарончы сайт defendersbelarus.org, піша «Радыё Свабода».

На сваёй папярэдняй пасадзе Крысціна Асран падтрымлівала дзяржаўнае абвінавачанне ў сотнях спраў, у тым ліку і палітычных. У прыватнасці, яна прасіла 3 гады «хіміі» для інжынера-праграміста Сцяпана Чыкілёва, якога збіў мікрааўтобус падчас пратэстаў 15 лістапада 2020 года.

Таксама яна выступала на баку абвінавачання ў справе Юліі Аніскевіч, якую асудзілі на два гады «хіміі» за некалькі каментароў. Прычым кожны наступны каментар разглядалі як паўторнае злачынства, што абцяжарвала адказнасць.

На працэсе супраць Ігара Пражэннікава яна прасіла для яго паўтара года калоніі за ўдзел у пратэстах.

Таксама Крысціна Асран выносіла прадпісанне пра выплату на карысць МНС выдаткаў, звязаных з дэмантажом сцяга ў мінскім квартале «Каскад».

Пераход у адвакаты супрацоўнікаў праваахоўных органаў — не рэдкасць. Больш за тое, у Беларусі для іх створаныя льготныя ўмовы ўваходу ў прафесію.

Каментары2

  • даведка
    19.05.2025
    БТ неделю назад выпустило цикл интервью с поляками, сидящими в белорусски колониях и СИЗО. В одном из них у поляка, уже полгода находящимся в СИЗО под следствием его земляк из Польши, работающий сейчас у Эйсмонта, спрашивает, есть ли у того адвокат. На что тот отвечает, что адвокат у него есть, но он даже не знает кто он и как его зовут... Вот для таких дел и нужны адвокаты из органов.
  • Андрусь
    20.05.2025
    Вось менавіта таму я і лічу адвакатаў з пракурорамі і суддзямі ў Беларусі - адной і той жа хеўрай.

    Калі вы ім плаціце за абарону - то тым самым легітымізуеце увесь бутафорскі судовы працэс.

    Усе дзейсныя адвакаты Беларусі, якія маюць ліцэнзію - гэта такія ж злачынцы як і іх падзельнікі пракуроры.

    "Плохой и хороший полицейский", - у пантаміме судзілішчаў, што праводзіць рэжым. Саўдзельнікі Дзяржаўнага Тэрору.

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў89

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

Краўцоў пра першую прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай: Спрэчку раздзьмувалі выключна ў фэйсбуку, Лосік той жа61

Акцёр Нагіеў раскрытыкаваў засілле фільмаў пра вайну, назваў вайну вайною і патлумачыў, чаму здымаецца ў «Ёлках»7

Таленавітага праграміста адправілі за краты. Ён уваходзіў у топ-0,2% спецыялістаў у сваім кірунку9

На рынку ў Табарах прадавалі снег

Лукашэнка ўгаворвае амерыканцаў не бамбіць флот наркамафіі, а дамаўляцца9

Як за год змянілася цана кватэр у Мінску і абласных цэнтрах4

Трамп падаў пазоў супраць BBC на пяць мільярдаў даляраў1

Лукашэнка анансаваў размову з Трампам5

Як змянілася Хатынь пасля рэканструкцыі: цяпер там прадаюць бургеры і дзіцячыя цацкі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў89

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць