Свет33

У Джо Байдэна знайшлі рак у агрэсіўнай форме

Байдэн і яго сям'я «абмяркоўваюць варыянты лячэння са сваімі дактарамі».

Джо Байдэн на авіябазе ў Дэлаверы. 5 ліпеня 2024 года. Фота: Manuel Balce Ceneta / AP

У былога прэзідэнта ЗША Джо Байдэна дыягнаставалі агрэсіўную форму рака прастаты, рак даў метастазы ў косткі. Пра гэта заявіў офіс Байдэна, паведамляе CNN.

«На мінулым тыдні ў прэзідэнта Джо Байдэна было выяўлена новае вузельчыкавае ўтварэнне ў прастаце пасля таго, як у яго ўзмацніліся сімптомы мачавыпускання. У пятніцу ў яго быў дыягнаставаны рак прастаты, які характарызуецца 9-бальнай ацэнкай па Глісану (5-я група) з метастазамі ў косці», — гаворыцца ў заяве.

У ёй таксама пісалася: «Хоць гэта больш агрэсіўная форма захворвання, рак, як відаць, адчувальны да гармонаў, што дазваляе праводзіць эфектыўнае лячэнне».

Байдэн і яго сям'я «абмяркоўваюць варыянты лячэння са сваімі дактарамі».

Каментары3

  • Filipp
    19.05.2025
    Столькі брудных жартаў прыходзяць на бок гэтага дэмакрата, але ж лепей устрымацца, як чалавека яго шкада.
  • Ёсік
    19.05.2025
    Нейкая трасца, перамагчы не могуць. Ён пажыў добра, а вось дзеткі ды моладзь, іх шкада.
  • Цікавы такі момант.
    19.05.2025
    У сур'ёзных медыцынскіх колах разгалашэнне медыцынскай (дыягназ) і медычнай (зварот да лекара) таямніцы непрымальныя. У шматлікіх дзяржавах наўмыснае разгалашэнне гэтых таямніц мае крымінальную адказнасць.
    Гэта сам Байдэн вырашыў пахваліцца сваім дыягназам?
    Або лекары, якія сябе выстаўляюць зараз напаказ пры любым выпадку, што таксама неетычна.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць