Грамадства22

«Прессбол» з ліпеня істотна зменшыцца

Спартыўная газета «Прессбол» з ліпеня ператворыцца ў штотыднёвы 16-старонкавы нумар. Кошт аднаго нумара складзе 12 рублёў. Абяцаюць, што гэта будзе нешта накшталт часопіса.

«Бязлітасны час дыктуе свае патрабаванні, і ў няроўнай барацьбе за аператыўнасць з электроннымі носьбітамі мы вырашылі, што газеце патрэбныя змены. Як якасныя, так і візуальныя.

Таму яна ператворыцца ў падабенства штотыднёвага часопіса на 16 старонках. Багата ілюстраванага, з вялікім наборам аналітычных матэрыялаў, інтэрв’ю з вядучымі беларускімі спартсменамі і трэнерамі, аповедамі пра лёс ветэранаў, якія на працягу доўгіх гадоў прыносілі славу айчыннаму спорту, рэпартажаў з чэмпіянатаў свету, Еўропы і Алімпійскіх гульняў.

Улічваючы нашы цесныя партнёрскія адносіны з АБФФ, менавіта найпапулярнейшаму віду спорту ў свеце будзе аддадзена перавага.

Тым больш што летам і восенню міжнародны каляндар прапануе заўзятарам шмат цікавага — ад еўракубкаў да ўдзелу зборнай Беларусі ў кваліфікацыйным раўндзе ЧС-2026.

Аднак не будуць забыты і іншыя віды спорту, дзе нашы суайчыннікі прадэманструюць высокія вынікі.

Каб захаваць пераемнасць, газета як і раней будзе з’яўляцца ў паштовых скрынях нашых верных чытачоў і паступаць у продаж праз кіёскі «Саюздруку» па аўторках, — гаворыцца ў паведамленні.

***

«Прессбол» быў заснаваны незалежнымі журналістамі, першы нумар выйшаў 16 студзеня 1991 года на васьмі старонках, потым выдаваўся на 16 старонках. У сярэдзіне 1990-х газета выходзіла двойчы на тыдзень: у аўторак на 32 старонках, у пятніцу на васьмі.

У канцы 1990-х газета перайшла на фармат чатыры разы на тыдзень, нейкі час выдавалася шэсць разоў на тыдзень.

Апошнія гады выходзіла два разы тыдзень (аўторак, пятніца) па 16 старонак. Яго папяровы наклад складае некалькі тысяч асобнікаў.

Каментары2

  • Константин
    16.05.2025
    "Бобик здох" ещё пять лет назад, после ухода Бережкова и костяка команды, с тех пор не видел чтобы кто-то читал его в транспорте, теперь это очередное, бессмысленное, спонсируемое издание, типа Совбелки.
  • Woodoo Cult
    16.05.2025
    Константин, бережков ушёл ещё раньше. Работал в хоккейном динамо, крутил какие-то схемы и даже чуть не сел. Так что этот лизоблюд уже много лет не имеет отношения к прессболу. А большинство честных журналистов ушло в 20-м, всё верно.

Цяпер чытаюць

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопец купіў за свой кошт навагоднюю ялінку і паставіў яе ў цэнтры пасёлка3

Вельмі дзіўнае ДТЗ — Volkswagen трыма коламі павіс у паветры4

У Лунінецкім раёне 68‑гадовы кіроўца аўтобуса збіў маладога мужчыну1

«Будзеце жыць у гасцініцы, колькі спатрэбіцца». Мэр Гомеля сустрэўся з жыхарамі пашкоджанага выбухам дома5

«Цуду не адбылося». Кацярына Ваданосава расказала, што яе маці ў крытычным стане2

Зяленскі: Украіна адкажа на выкарыстанне расійскімі ракетамі і дронамі паветранай прасторы Беларусі28

«Сказаў, што я сапсавала вечар». Гісторыі беларусак, якія зрабілі прапанову хлопцам8

Зяленскі: 20‑пунктны план, над якім мы працавалі, гатовы на 90%

Расія гатовая да спынення агню для правядзення рэферэндуму ва Украіне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць