На наступны дзень пасля публікацыі на nn.by з'явілася беларускамоўная версія раскладу
24 сакавіка «Наша ніва» апублікавала допіс «Мінск займеў поўны расклад грамадскага транспарту» дзе, у прыватнасці, адзначалася, што на сайце «Мінсктранса» «прадстаўленыя расійская, англійская, польская і тры балтыйскія версіі. Беларускай мовы на старонках няма».
Ужо на наступны дзень на сайт дадалася беларускамоўная версія. Відаць, такі своеасаблівы падарунак кіраўніцтва «Мінсктранса» рыхтавала спецыяльна да Дня Волі 25 сакавіка.
Праўда,
назвы маршрутаў і прыпынкаўпа-ранейшаму прадстаўленыя толькіпа-расійску .
Чакаем далейшай беларусізацыі сайта.
Цяпер чытаюць
«Узнікаюць уяўленні, што палітвязні мусяць быць стойкімі, сабранымі, удзячнымі. А рэальнасць розная». Пагаварылі з людзьмі, якія водзяць дэпартаваных літаральна за руку
Каментары